Здароўе

Навукоўцы высветлілі, чаму людзі злуюць ад голаду

Навукоўцы выявілі, што ў гэтым вінаватыя пэўныя віды бактэрый, якія жывуць унутры чалавека.

Ілюстрацыйная выява. Фота: vecteezy

Даследчыкі з універсітэтаў Гарварда, Прынстана і Паўночнай Караліны змаглі выявіць сапраўдную прычыну ўзнікнення злосці, якая адбываецца падчас голаду. Па іх словах, у гэтым вінаватыя пэўныя віды бактэрый, якія жывуць унутры чалавека.

Адпаведнае даследаванне было апублікавана 3 красавіка ў навуковым часопісе Nature Microbiology.

Паводле яго высноў, некаторыя віды бактэрый у арганізме чалавека з-за недахопу пажыўных рэчываў вылучаюць таксіны, якія прымушаюць чалавека злавацца.

У якасці аб'екта для эксперымента быў абраны Clostridium perfringens — палачкападобная бактэрыя, якую можна знайсці ў кішэчніку чалавека і іншых пазваночных, а таксама ў насякомых і проста ў глебе. 

«Для праверкі гіпотэзы аб таксічнасці гэта бактэрыя была падзелена на некалькі частак, каб убачыць рэакцыю на голад кожнай. У выніку тыя, якія недаатрымлівалі пажыўныя рэчывы, актыўна вылучалі таксін, які выклікае злосць і незадаволенасць. А тыя, хто атрымліваў усё з лішкам, паводзілі сябе спакойна», — гаворыцца ў даследаванні.

Але характэрным з'яўляецца крыху іншае — пры сталым недаяданні арганізма, а значыць і пры пастаянным вылучэнні таксіну, бактэрыі, падобныя да Clostridium perfringens, здольныя мацней супраціўляцца звычайным і высокаякасным лекам.

Гэта ў сваю чаргу павялічвае рызыку іх ператварэння ў супербактэрыі, якія будуць мець імунітэт да антыбіётыкаў.

Увядзенне пажыўных рэчываў непасрэдна небяспечным бактэрыям можа адкрыць новы альтэрнатыўны тып лячэння як для жывёл, так і для людзей.

«Напрыклад, так як харчовая прамысловасць паступова адмаўляецца ад выкарыстання антыбіётыкаў, свойскія жывёлы будуць станавіцца ўсё больш схільнымі да ўсялякіх хвароб. Наша адкрыццё, наадварот, зможа даць фермерам новы інструмент для памяншэння колькасці патагенных бактэрый без выкарыстання антыбіётыкаў», — лічыць Адам Разэнталь, дацэнт кафедры мікрабіялогіі і імуналогіі Універсітэта Паўночнай Караліны, а таксама адзін з аўтараў даследавання.

Аднак, як адзначае Разэнталь, адаптацыя гэтага адкрыцця пад патрэбы чалавека не адбудзецца хутка, бо на гэты момант гэтая галіна яшчэ недастаткова вывучаная навукоўцамі.

Каментары

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці12

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць