Магілёўская міліцыя сцвярджае, што знайшла меркаваную маці, якая кінула ў пакеце нованароджаную дзяўчынку
Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчынку нарадзіла 34-гадовая жыхарка Магілёва. Яна загарнула малую ў ручнік, паклала ў пакет і выставіла на казырок пад'езда. У жанчыны ёсць яшчэ трое дзяцей (1, 2 і 9 гадоў).

Ноччу 17 красавіка ў магілёўскую міліцыю паступіла паведамленне пра нованароджанае дзіця на казырку пад'езда шматкватэрнага дома. Дзіцячы крык пачула жыхарка дома, якая выйшла на балкон пакурыць. Жанчына выклікала міліцыю. Дзіця з пераахаладжэннем дастаўленае ў бальніцу.
Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 14, п. 2 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Беларусі (замах на забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане).
Каментары