У Беларусі забаранілі прадаваць некалькі мадэляў адзення вядомага еўрапейскага брэнда
У рэестр небяспечнай прадукцыі Дзяржстандарта Беларусі трапіла дзевяць мадэляў адзення брэнда Stradivarius. Сярод забароненых мадэляў — два блейзеры, шэсць штаноў і жаночая кашуля.

Увоз і продаж гэтых рэчаў у беларускіх крамах забаронены з 6 мая. Як лічыць Дзяржстандарт, гэтая прадукцыя не адпавядае патрабаванням па паказчыку бяспекі «паветрапранікальнасць».

Stradivarius — іспанскі брэнд адзення, які належыць групе кампаній Inditex. У Мінску працуюць тры крамы гэтага брэнда — у ГЗЦ Green City, ГЗЦ Dana Mall і ГЗЦ Galleria Minsk.

Каментары