Свет1313

Польшча прапанавала Зяленскаму выбачыцца за Валынскую разню

Пра гэта заявіў прадстаўнік польскага МЗС Лукаш Ясіна ў інтэрв'ю Onet.

Падчас Валынскай разні цалкам загінула сям'я Шведа. Фота: Інстытут нацыянальнай памяці (Польшча)

Адказваючы на пытанне, ці павінен Зяленскі папрасіць прабачэння за Валынь, прадстаўнік польскага замежнапалітычнага ведамства адзначыў, што ў сітуацыі, калі «ўкраінская дзяржава гэтага не зрабіла, прэзідэнт Зяленскі павінен, аднак, узяць на сябе больш адказнасці».

На думку Ясіны, ён павінен сказаць: «Прашу прабачэння, просім аб прабачэнні». «Гэтая формула вельмі добра працуе ў польска-ўкраінскіх адносінах», — указаў ён.

«Мы, палякі, як польская дзяржава ўзялі на сябе адказнасць за злачынствы, учыненыя нашай краінай у дачыненні да ўкраінцаў. Не хапае такой адказнасці з боку Украіны, хоць шмат што змянілася да лепшага», — дадаў Ясіна.

Ён пры гэтым прызнаў, што ў адносінах Польшчы і Украіны ёсць шмат іншых, больш важных пытанняў і для ўкраінскага народа цяпер праблема Валынскай разні не самая важная.

Каментары13

  • дзэд
    20.05.2023
    Кусок идиота..
  • Пеця
    20.05.2023
    А як наконт жолнежаў Ромуальда Райса? Польшча выбачылася?
  • Піх Пох
    20.05.2023
    Якая тлустая тэма для чырвона-зялёных прапагандонаў :) Але лепш трымайцеся падалей ад чужых разборак на глебе крывавых гістарычных падзеяў, здаравей будзеце.

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА43

У Беларусі бясплатна раздадуць курэй і пеўняў3

За ўдзел у пратэстах асудзілі кандыдата юрыдычных навук і яго бацьку-бізнэсмена1

Жыхарка Ельска вырасціла памідор вагой 1 кілаграм3

Прэзідэнт Фінляндыі інкогніта ўзяў удзел у трыятлоне і фінішаваў другім2

Навукоўцы знайшлі жудасную прычыну, чаму людзі ўпершыню завялі хатніх катоў10

З'езд «Белай Русі» правялі ў тэатры Янкі Купалы12

Раман Пратасевіч: Я ўжо больш за год у разводзе8

Курцы засталіся пры сваіх правах — падвялі вынікі абмеркавання законапраекта2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць