Улада3030

Баршчэўскі: Адміністрацыя Абамы будзе працягваць палітыку Буша адносна Беларусі

Лявон Баршчэўскі і Вінцук Вячорка днямі вярнуліся з ЗША, дзе мелі шэраг сустрэчаў у Дзярждэпартаменце гэтай краіны.

Палітыкі з Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі і Вінцук Вячорка днямі вярнуліся з ЗША, дзе мелі шэраг сустрэчаў у Дзярждэпартаменце гэтай краіны.

«Наша Ніва»: Ці задаволеныя візітам?

Лявон Баршчэўскі: Я б сказаў, што ён прайшоў вышэй маіх чаканняў. Вельмі задаволены. Калі дэмакратычныя палітыкі, якія перанялі ўладу ў Белым доме, кажуць, што ў палітыцы да Беларусі будуць трымацца бушаўскіх падыходаў, то для Амерыкі гэта нечакана.

«НН»: З кім мелі сустрэчы?

ЛБ: Мелі сустрэчы ў Дзярждэпартаменце з тымі чыноўнікамі, якія займаюцца нашым рэгіёнам. Найперш гэта Дан Расэл, які змяніў на пасадзе Дэвіда Крэмера на пасадзе памочніка дзяржсакратара па нашым рэгіёне. З Крэмерам, дарэчы, таксама сустракаліся. Уразіла, што ён не кінуў сваю цікавасць да Беларусі. Яму не трэба было нічога тлумачыць. Ён толькі пытаўся, як бачым далейшае развіццё падзей. Наш галоўны пасыл быў такі: мы хочам, каб Штаты і Еўропа мелі скаардынаваную пазіцыю па Беларусі, але на больш прынцыповай пазіцыі.

«НН»: Хто арганізаваў візіт?

ЛБ: Фундацыя IDEE. Яна ў свой час дапамагала польскай «Салідарнасці», чэшскім дысідэнтам. Чаму менавіта нас запрасілі? Бо нашы палітычныя біяграфіі фігуруюць у спісе тых, хто змагаецца за свабоду з 1980‑ых гадоў.

«НН»: Ці ёсць у адміністрацыі Абамы зацікаўленасць да беларускага пытання?

ЛБ: У тых людзей, з якімі мы сустракаліся, зацікаўленасць была каласальная. Задавалі шмат пытанняў, нешта запісвалі. Яны менш арыентуюцца ў раскладзе сіл у дэмакратычным блоку. Кепска ведаюць прозвішчы апазіцыйных палітыкаў, прасілі называць па літарах. Яны зацікаўленыя ў тым, каб дэмакраты ў Беларусі ўяўлялі адзіны фронт, калі мы сапраўды хочам мяняць рэжым. Ідэя нейкіх правых, левых, зялёных блокаў імі не ўспрымаецца.

«НН»: Ці можна звязваць візіт у Вашынгтон з Вашым намерам удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах?

ЛБ: Наўпрост не. Наша задача найперш была асветніцкая, каб паглядзець на новую адміністрацыю, расказаць аб сітуацыі ў Беларусі. Безумоўна, пытанне аб выбарах таксама ўзнімалася. Найперш на ўзроўні экспертаў, якіх шмат удзельнічала ў сустрэчах з чыноўнікамі. Вельмі з энтузіязмам успрымалі словы, што мы будзем імкнуцца выйсці на агульнага кандыдата».

* * *

Цікава, што цяпер Лявон Баршчэўскі настойвае на адзіным кандыдаце ад апазіцыі. Хоць роўна год таму тагачасны старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі гаварыў процілеглае:

«НН»: Дык Вы аспрэчваеце магчымасць, што апазіцыя можа пайсці на выбары з адзіным кандыдатам?

ЛБ: Гэта не толькі немагчыма, але і не мэтазгодна. З адзіным кандыдатам мы не зможам выйсці за межы антылукашэнкаўскага электарату. Трэба ж прапаноўваць нешта станоўчае. Калі ў межах АДС спрабуюць напісаць супольную праграму, то гэта выходзіць абсалютна невыразна і няясна. Яна пішацца, каб не пакрыўдзіць камуністаў, каб не пакрыўдзіць БНФ. І выходзіць невядома што. Класічны прыклад — пасланне АДС народу падчас парламенцкіх выбараў. Яно добра напісанае, але не чапляе. Прапаноўваюць кантроль за ўладай, а людзі не вераць, што можна ажыццявіць кантроль за гэтай уладай, бо няма механізму. І гэта праблема».

Каментары30

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі78

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

«Я зразумеў, што ўсё, канец». Стваральнік фестывалю «Бульбамуві» вырашыў спыніць яго5

Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы13

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі78

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць