Свет11

Данія хоча знізіць узрост для абортаў без згоды бацькоў да 15 гадоў

Данія хоча знізіць узрост аборту без згоды бацькоў да 15 гадоў з 18 гадоў у адпаведнасці з узростам згоды ў краіне. Пра гэта заявіла міністарка па гендарнай роўнасці Мары Б'ерэ, паведамляе Reuters.

Фота: Martin Meissner / AP

У цяперашні час дзяўчатам да 18 гадоў дазволена рабіць аборт, але толькі са згоды бацькоў.

«Аборт можа быць звязаны з многімі эмоцыямі, пачуццём віны і сораму. Пытацца згоды бацькоў ва ўзросце да 18 гадоў можа быць зневажальным і мець сур'ёзныя наступствы», — напісала Б'ерэ ў твітары.

«Мы хочам змяніць гэта, каб маладыя людзі маглі выбіраць, прыцягваць сваіх бацькоў ці не», — дадала яна.

Данія была адной з першых краін Заходняй Еўропы, якія легалізавалі гэтую практыку ў 1973 годзе. Да гэтага жанчынам патрабаваўся дазвол доктара, каб зрабіць аборт.

Каментары1

  • Мойша
    25.05.2023
    Данія ідзе ўпэўненым крокам у пекла!

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў2

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэстыжныя мікрараёны Мінска ператварыліся ў міннае поле — новая праблема50

«Пяць кватэр у Мінску, 25 машын». Новыя падрабязнасці пра дырэктара «дабрачыннага фонду»11

Дэпутатка Мірончык-Іванова другі раз стала маці5

Прапаганда зрабіла клон «Зеркала» ў тыктоку і там вярзла бязглуздзіцу пра Польшчу. Тыкток адрэагаваў7

Расійскі генерал хваліўся жонцы, як катаваў і забіваў украінскіх палонных — адразаў вушы і захоўваў у сябе35

Трамп даручыць раскрыць дакументы, «якія датычацца іншапланетнага і пазазямнога жыцця» і НЛА5

Як праваслаўныя латышы хацелі адціснуць у католікаў храм пад Віцебскам3

Амерыканскі акцёр Эрык Дэйн памёр ва ўзросце 53 гадоў

У старажытных хрыбетных жывёл было чатыры вокі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў2

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць