Палітвязня Уладзіміра Булаўскага этапавалі ў бабруйскую калонію
Прааабаронцам стала вядома, што днямі палітзняволенага арт-менеджара і музыку Уладзіміра Булаўскага перавялі ў папраўчую калонію №2 у Бабруйску, ён не абскарджваў прысуд.

Прысуд Уладзіміру Булаўскаму быў вынесены 26 мая ў судзе Першамайскага раёна Віцебска — два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса «Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». Справу разглядаў суддзя Міхаіл Юрчанка.
На судзе Уладзімір не прызнаў віну і даваў паказанні на беларускай мове. Палітвязню блакуюць ліставанне, і ён амаль не атрымлівае вестачкі з волі.
Цяпер чытаюць
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары