Свет11

«Пякельнае полымя эпохі Балсанару». Пачаўся суд над «бразільскім Трампам»

У Вярхоўным выбарчым судзе Бразіліі ў чацвер пачаўся суд над былым прэзідэнтам Жаірам Балсанару. Ён абвінавачваецца ў распаўсюдзе хлусні аб патэнцыйных падтасоўках на выбарах. Турма па гэтай справе Балсанару не пагражае, затое пагражае забарона балатавацца.

Жаір Балсанару вітаецца з прыхільнікамі. Фота: Myke Sena / Getty Images

Жаір Балсанару абвінавачваецца ў злоўжыванні прэзідэнцкай уладай у выглядзе распаўсюду лжывых сцвярджэнняў, а менавіта ў тым, што ў мінулым ліпені, перад прэзідэнцкімі выбарамі, ён сабраў замежных паслоў і заявіў ім, што электронныя машыны для галасавання, якія прымяняюцца ў Бразіліі, уразлівыя перад хакерамі, і таму яго праціўнікі могуць падтасаваць вынікі выбараў, як піша Бі-бі-сі.

Выбары прэзідэнта прайшлі ў кастрычніку 2022 года, і Балсанару іх прайграў, зусім трохі саступіўшы ў другім туры леваму ветэрану бразільскай палітыкі Луісу Інасіу «Луле» да Сілве.

Справа, якую разглядае Вярхоўны выбарчы суд, не крымінальная, турма Жаіру Балсанару па ёй не пагражае, але судзейская калегія мае права на восем гадоў забараніць 68-гадоваму экс-прэзідэнту балатавацца на выбарныя пасады.

Адначасова Балсанару — падследны па некалькіх крымінальных справах, працэсы па якіх яшчэ не пачаліся.

Балсанару пасля выбараў і беспарадкаў, якія зладзілі яго прыхільнікі паляцеў у ЗША, у Фларыду, але затым вярнуўся на радзіму.

Ці збіраецца ён вылучацца на прэзідэнцкіх выбарах у 2026 годзе, ён яшчэ не казаў, а толькі паабяцаў дапамагчы Ліберальнай партыі, у якой ён ганаровы старшыня, на мясцовых выбарах у наступным годзе.

Бок абвінавачвання сцвярджае, што выступ Балсанару перад пасламі 18 ліпеня 2022 года быў парушэннем закона аб выбарах. Сам экс-прэзідэнт сцвярджае, што ён толькі тлумачыў замежным дыпламатам, як працуе выбарчая сістэма ў Бразіліі.

Правага папуліста Балсанару часта параўноўвалі з Дональдам Трампам, і паводзіны бразільскага прэзідэнта і ягоных прыхільнікаў пасля пройгрышу на выбарах таксама нагадвалі тое, што адбылося годам раней у ЗША.

Пасля пройгрышу Луле ў другім туры 30 кастрычніка з разрывам усяго ў 1,8% Балсанару адмовіўся наўпрост прызнаваць паразу, хоць і распарадзіўся пачаць падрыхтоўку да перадачы ўлады. Праз два месяцы, перад самай інаўгурацыяй Лулы, ён паляцеў у ЗША.

Прыхільнікі Балсанару адразу пасля выбараў пачалі блакаваць дарогі, а пасля інаўгурацыі Лулы, 8 студзеня, захапілі і разграмілі прэзідэнцкі палац, а таксама будынкі парламента і Вярхоўнага суда.

Паліцыя арыштавала паўтары тысячы ўдзельнікаў гэтых беспарадкаў. Па гэтай справе ідзе следства, і праваахоўныя органы падазраюць Балсанару ў падбухторванні да беспарадкаў.

Працэс, які пачаўся ў чацвер у Вярхоўным выбарчым судзе, — гэта юрыдычна асобная справа, і ў ім калегія з сямі суддзяў простай большасцю павінна будзе вырашыць, ці спрабаваў Балсанару сваім выступам перад пасламі незаконна паўплываць на выбаршчыкаў і ці трэба яму за гэта забараніць балатавацца ў найбліжэйшыя гады.

Сам Балсанару на першым пасяджэнні не прысутнічаў, а ягоны адвакат заявіў, што экс-прэзідэнт мае намер абскардзіць пастанову суда, калі яна будзе не на ягоную карысць.

Зрэшты, як адзначае агенцтва Reuters, цалкам магчыма, што зноў вылучаць Балсанару не захочуць яго ж былыя прыхільнікі.

«Значная частка бразільцаў, падобна, вельмі хоча пакінуць ззаду пякельнае полымя эпохі Балсанару», — піша карэспандэнт агенцтва.

З ягоных слоў, некаторыя з правых палітыкаў, былых саюзнікаў экс-прэзідэнта, цяпер публічна ўскладаюць надзеі на іншыя фігуры на правым флангу.

Каментары1

  • Снид
    23.06.2023
    Вы тоже заметили, что нынче пошла мода, казалось бы, совершенно непримечательных правых популистов типа Трампа и Болсонару демонизировать, раздувая в СМИ какие-то их незначительные действия и высказывания?
    Я перечитал статью полтора раза, но так и не понял, за что каденция Болсонару заслужила заголовок про "адское пламя". Я бы ожидал, что он как минимум устроил второй холокост, такого вроде бы не было, правда?

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

«Грошы залічаны іншаму кліенту: у яго такі ж ідэнтыфікатар» — рэдкі выпадак з банкаўскай карткай1

Метро, новыя дарогі і жыллё: зацвердзілі новы план развіцця мінскіх Шабаноў3

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту7

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»11

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць