Грамадства2121

Частцы беларусаў ва Украіне не выдаюць грашовыя выплаты ад ААН. У чым прычына?

З праблемай атрымання грашовых пераводаў ад ААН сутыкнуліся некаторыя беларусы, што беглі з краіны праз палітычны пераслед і цяпер жывуць ва Украіне.

Скарга ва Укрпошту ад валанцёркі Ірыны Лукашэнкі наконт немагчымасці атрымання грашовых выплат ад ААН. Фота: архіў Ірыны Лукашэнкі

Раней, адразу пасля пачатку поўнамаштабнай вайны 24 лютага 2022 года, беларусам ва Украіне заблакавалі банкаўскія рахункі. У пастанове Нацбанка Украіны №18 было сказана: «Спыніць ажыццяўленне банкамі расходных аперацый па рахунках рэзідэнтаў Расійскай Федэрацыі / Рэспублікі Беларусь». Выключэнне — беларусы-вайскоўцы (тыя ж каліноўцы), пазней і некаторыя беларускія журналісты: БАЖ дамаглася разблакіроўкі рахункаў журналістаў ва Украіне, накіроўваючы звароты ва ўладныя структуры. Але і гэта пратрывала нядоўга. Сёлета ў сакавіку рахункі заблакавалі паўторна. 

Арына Коршунава, журналістка «Радыё Свабода», пацвярджае, што каля года змагла пакарыстацца сваёй карткай, адкрытай ва ўкраінскім банку. Але вясной рахунак зноў заблакавалі з усімі сродкамі, што былі на ім:

«Працую журналісткай, маю пацвярджэнні ад Службы бяспекі Украіны пра сваю пазіцыю наконт вайны, размаўляю па-ўкраінску лепей і часцей за палову Кіева, але, на думку ўладаў, не заслугоўваю мець грошы на картцы ў аніводным з банкаў Украіны», — дзеліцца дзяўчына.

Для вырашэння праблемы з легалізацыяй ва Украіне, многія беларусы падавалі дакументы на бежанства. Разгляд іх тут можа доўжыцца гадамі, у гэты час адзіным дакументам, які выдаецца міграцыйнай службай у абмен на пашпарт, лічыцца даведка пра зварот па абарону ва Украіне. 

Такая даведка выдаецца тым, хто падаўся на бежанства, але не атрымаў яго яшчэ. Фота: Алесь Мінаў

Сама працэдура адбываецца пад эгідай Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў. Адпаведна ад ААН раз на тры месяцы выплачваецца грашовая дапамога тым, хто падаўся на такую абарону: грошы прыходзяць тэрміновым пераводам на імя чалавека праз Укрпошту, таму для атрымання не трэба мець банкаўскага рахунку, а дастаткова прыйсці ў любое аддзяленне з дакументам ад міграцыйнай службы.

Сёння ж і гэтыя выплаты для беларусаў сталі недасяжнымі: даведка пра зварот па абарону супрацоўнікаў пошты ўжо не задавальняе, патрабуюць альбо пашпарт грамадзяніна Украіны, альбо пасведчанне на пастаяннае пражыванне (даведка такі статус не мае). 

Валанцёрка Іра Лукашэнка ў статусе падачы на бежанства ўжо амаль паўтара года. Апошнія два пераводы ад ААН атрымлівала ў галоўным аддзяленні на Хрышчаціку: 

«Сёння я прыйшла да той жа аператаркі, якая абслугоўвала мяне раней. І яна сказала, што правілы змяніліся: цяпер па маім дакуменце яна мой перавод мне не аддасць, — расказвае дзяўчына (у яе даведка пра зварот па абарону). — Паказала мне спіс дакументаў, па якіх атрымаць перавод можна. Там ёсць дакументы бежанцаў, але мой, атрымліваецца, не з тых…»

Пасля гэтага Ірына звярнулася ў іншае аддзяленне пошты, там дзяўчыне ўжо раздрукавалі карпаратыўны ліст, у якім зазначана, што перавод беларусам могуць выдаць, калі ёсць «рэгістрацыя месцазнаходжання ва Украіне».

«У маім пасведчанні ёсць адрас майго пражывання тут. Але і гэтага аказалася недастаткова. Я напісала скаргу генеральнаму дырэктару Укрпошты. Я застаюся ва Украіне, таму што люблю яе і хачу, каб яна перамагла. І паказваю гэта не толькі словамі, але і справамі. Гэта ведаюць і бачаць усе, у тым ліку органы дзяржаўнай улады Украіны. Але праблемы з рахункамі, грашовымі пераводамі і іншым ад гэтага не знікаюць».

Грошы ад ААН Ірына планавала патраціць на тое, каб зладзіць чарговую акцыю ў Кіеве да Дня беларускай культуры: бясплатна пачаставаць украінцаў халадніком. 

«Такую акцыю ў парку Шаўчэнкі мы ўсё роўна зробім, але зробім не дзякуючы, а насуперак!»

У аналагічнай сітуацыі аказаліся і іншыя беларусы Украіны. Анархіст Ілья Сянько з Баранавічаў уцёк ад палітычнага пераследу на радзіме ў Кіеў у 2021 годзе. Хлопец сутыкнуўся з праблемай легалізацыі пасля пачатку ўварвання: аддзяленні міграцыйнай службы не прымалі дакументы. 

«Я звярнуўся па дапамогу ў ААН, намагаюся падацца на бежанства. Мала таго, што міграцыйка сістэматычна парушае законы Украіны, так яшчэ цяпер я не магу атрымаць грашовую дапамогу ад ААН. Лічу гэта дыскрымінацыяй і парушэннем правоў чалавека!» — абураецца актывіст. 

На гарачай лініі Укрпошты нам зазначылі, што дзеянні супрацоўнікаў, якія не выдаюць пераводы, правамерныя:

«Тое, што такія пераводы выдаваліся раней, было памылкай нашых супрацоўнікаў, бо ёсць пастанова Нацбанка Украіны №18, мы абапіраемся на яе. Таму калі ў вас будзе іншы дакумент — пашпарт грамадзяніна Украіны ці пасведчанне на пастаяннае пражыванне ва Украіне, — прыходзьце, вам выдадуць перавод».

Каментары21

  • Жовта преса, блакитний екран
    30.06.2023
    Ви винні перед Україною, і замість того, щоб просити грошей, маєте спокутувати свою провину кров'ю!
  • Беларус
    30.06.2023
    Жовта преса, блакитний екран, захлябнешся ў маёй крыві, казачок, хопіць вам каліноўцаў
  • Віталь
    30.06.2023
    Чим Іра винна перед Україною, якщо вона робить для неї більш, ніж самі українці ? 

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рамзан Кадыраў тыдзень не з'яўляецца на публіцы. Кажуць, што яго тэрмінова шпіталізавалі ў Маскве4

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць