Грамадства11

Былы начальнік Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі, асуджаны за хабар з адтэрміноўкай, усё ж будзе сядзець

Па пратэсце пракуратуры вынесена больш суровае пакаранне для былога начальніка Гомельскага аддзялення БЧ Рыгора Дворака: яму адменена адтэрміноўка. Пракуратура лічыць, што абвінавачаны не раскаяўся і не жадае весці законапаслухмянага ладу жыцця, а пакаранне без ізаляцыі ад грамадства не будзе спрыяць яго выпраўленню.

У красавіку экс-чыноўніка асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады і да штрафу ў памеры 350 базавых велічынь (12,95 тысячы рублёў).

Цяпер пасля задавальнення пратэсту пракуратуры Рыгор Дворак застаўся без адтэрміноўкі і адправіцца адбываць тэрмін пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Усяго на лаве падсудных па гэтай справе апынулася сем службовых асоб. Іх абвінавацілі ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, дачы і атрыманні хабару, а таксама службовай падробцы.

Па звестках следства, абвінавачаныя выкарыстоўвалі для асабістых патрэб маёмасць, якая набывалася для прадпрыемства. Гэта былі ложкі, тумбы, матрацы, а таксама бытавая тэхніка. Работнікам БЧ таксама паставілі ў віну злоўжыванні пры здзяйсненні закупак. Маёмасць набывалася па завышаных цэнах, а розніцу ў цэнах службовыя асобы прысвойвалі. Злачынствы ўчыняліся ў перыяд з 2019 па 2021 год.

Самае суровае пакаранне ў выніку было вынесена начальніку філіяла будаўніча-мантажнага цягніка №354 на станцыі Гомель. Абвінавачаны атрымаў пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Што тычыцца Рыгора Дворака, то, паводле пракуратуры Гомельскай вобласці, «былы начальнік РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» аказваў дапамогу экс-дырэктару філіяла, які, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, арганізаваў рэканструкцыю яго домаўладання пераважна за кошт сродкаў БМЦ №354, чым прычыніў шкоду прадпрыемству на суму больш за 60 тысяч рублёў. Ён жа выкарыстаў у працоўны час транспартныя сродкі Гомельскага аддзялення БЧ у асабістых мэтах, пасля чаго даваў указанні кіроўцам уносіць у дарожныя лісты недакладныя звесткі», — паведамляе пракуратура Гомельскай вобласці.

Рыгор Дворак кіраваў Гомельскім аддзяленнем БЧ на працягу дзевяці гадоў. Акрамя таго, ён быў і членам Савета Рэспублікі шостага склікання. У 2020 годзе гомельскія чыгуначнікі выходзілі на пікет у знак пратэсту супраць рэпрэсій з боку кіраўніцтва Гомельскага аддзялення БЧ. Работнікі сцвярджалі, што звальненні нязгодных адбываліся па асабістым распараджэнні Дворака.

Каментары1

  • Рубон
    06.07.2023
    Нарэшце вертыкаль з гарызантальлю адправіцца "вучыць" беларускую мову)

Цяпер чытаюць

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму4

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Легенда пра святога Пятра Міронавіча48

45 гадоў таму ў аўтакатастрофе разбіўся Пятро Машэраў23

Упершыню ў гісторыі жанчына можа стаць прэм'ер-міністрам Японіі4

Расійскі мастак знішчыў працу беларускай мастачкі на выставе ў Берліне24

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы20

Змены ў закон: бяспраўнікаў падзеляць на некалькі катэгорый, а п'яных пешаходаў пачнуць штрафаваць без папярэджання3

У міліцыі пракаментавалі дзіўнае відэа з «дзявяткай» на беларускіх нумарах9

У Якуцку забітыя ўдава і малы сын мясцовага палітыка, які загінуў ва Украіне — падазраюць 16‑гадовую дачку3

Новы сімвал супраціву пакалення зумераў: «Вясёлы Роджэр» з анімэ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму4

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць