Вайна1616

У Краснадары застрэлілі камандзіра падлодкі, з якой запускалі «Калібры» па Украіне

У Краснадары забілі намесніка начальніка аддзела адміністрацыі горада па мабілізацыйнай рабоце Станіслава Ржыцкага. Ён быў афіцэрам-падводнікам, у Кіеве яго абвінавачвалі ў запуску ракет «Калібр» па тэрыторыі Украіны.

Кілер падпільнаваў 42-гадовага капітана 2-га рангу на ранішняй прабежцы каля спарткомлексу «Алімп» і чатыры разы стрэліў яму ў спіну і грудзі. У выніку Ржыцкі памёр на месцы, а забойцу ўдалося ўцячы.

Верагодна, кілер даўно сачыў за Ржыцкім, ведаў яго маршруты, а таксама спецыяльна выбіраў месца, дзе няма камер назірання. Цяпер супрацоўнікі расійскай паліцыі праглядаюць відэа, атрыманыя з прылад на найбліжэйшых будынках, але пакуль ніякіх зачэпак не выяўлена.

Раней Ржыцкі таксама камандаваў падводнай лодкай «Краснадар», а да гэтага — падводнай лодкай «Алроса». У Кіеве яго абвінавачвалі ў запуску ракет «Калібр» па тэрыторыі Украіны.

Паводле інфармацыі камандавання Паветраных сіл УСУ, менавіта з гэтай падлодкі быў нанесены ўдар па Вінніцы 14 ліпеня 2022 года. У выніку загінулі 27 чалавек, у тым ліку трое дзяцей, сярод якіх 4-гадовая дзяўчынка з сіндромам Даўна Ліза Дзмітрыева, забітая на месцы. 

Каментары16

  • Украінцы, украінцы, партызанскія сыны
    10.07.2023
    Дзякуй, партызаны!
  • айфон плафоныч
    10.07.2023
    Узнагарода знайшла героя!
  • Кацап
    10.07.2023
    Надеюсь успел покорчится прежде чем сдохнуть, земля тебе бетоном, с*ка

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў2

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber16

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў

ФСБ заявіла, што сарвала аперацыю Украіны па ўгоне МіГ-31 для нібыта правакацыі на авіябазе NATO2

Вядомая фітнэс-блогерка зрабіла вяселле ў беларускіх паганскіх традыцыях ФОТЫ14

Сенат ЗША прыняў рашэнне аб завяршэнні шатдаўна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў2

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць