Свет44

«Мы будзем шчаслівыя, калі ён не прыедзе». У ПАР зноў папрасілі Пуціна не ляцець на саміт БРІКС

Прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса папрасіў Крэмль накіраваць на мерапрыемства замест Пуціна кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова, расказаў у інтэрв'ю Mail & Guardian у пятніцу віцэ-прэзідэнт рэспублікі Пол Машаціле, як піша The Moscow Times.

Уладзімір Пуцін з прэзідэнтам ПАР Сірылам Рамафоса падчас візіту ў Расію афрыканскіх лідараў з міратворчай місіяй 17 чэрвеня 2023 года. Фота: Ramil Sitdikov / Photo host Agency RIA Novosti via AP

Паводле паўднёваафрыканскага палітыка, расійскі бок адхіліў гэтую ідэю, і цяпер працягваюцца перамовы аб фармаце ўдзелу Пуціна, у дачыненні да якога Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт.

Як краіна — член Міжнароднага крымінальнага суда, ПАР абавязаная арыштаваць Пуціна ў выпадку яго паездкі на саміт, які можа стаць першым буйным міжнародным мерапрыемствам расійскага прэзідэнта з пачатку вайны.

«Мы разумеем, што звязаныя Рымскім статутам, — сказаў Машаціле. — Але мы не можам запрашаць кагосьці, а пасля яго арыштоўваць. Вы можаце зразумець нашу дылему. Мы будзем шчаслівыя, калі ён не прыедзе».

Спрабуючы выйсці са становішча, улады ПАР прапанавалі перанесці саміт у Кітай, але сустрэлі адмову з боку Індыі і Бразіліі. Ідэя правесці мерапрыемства ў віртуальным фармаце не задаволіла ўжо чатырох членаў БРІКС.

Гэтая далікатная міжнародная сітуацыя ўзнікла ў выніку таго, што 17 сакавіка 2023 года Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў міжнародныя ордары на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Яны, як сцвярджаецца, нясуць адказнасць за ваеннае злачынства — незаконную дэпартацыю дзяцей і іх незаконнае перамяшчэнне з акупаваных тэрыторый Украіны на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.

У канцы красавіка прэзідэнт ПАР зрабіў рэзанансную заяву аб тым, што краіна плануе выйсці з-пад юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда з-за сітуацыі з Пуціным. Аднак пазней у офісе кіраўніка афрыканскай дзяржавы абверглі гэтыя словы як сказаныя нібыта памылкова.

Каментары4

  • Bubble gum
    14.07.2023
    невыездной клоун. 
  • ничего
    14.07.2023
    Зато Беларусь можно сьездить к коришу.
  • айфон плафоныч
    15.07.2023
    Не варта ім нават пераймацца. Зассыт Ху*ло бункернае ехаць, калі нават маленькая імавернасць існуе, што яго могуць зарыштаваць там.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць