Грамадства

У Салігорску выстраілася вялікая чарга, каб дапамагчы чалавеку адужаць лейкемію

Жыхароў Салігорска заклікалі прыйсці раніцай у панядзелак, 24 ліпеня на станцыю пералівання крыві для забору крыві, каб дапамагчы жыхару горада Віктару Вуглову, які хворы на лейкемію. Адгукнуліся сотні людзей, паведамляюць на інстаграм-старонцы «Твой Салігорск».

Чарга на здачу крыві. Фота: instagram.com/tvoy_sol

Спачатку ад 8:00 да 10:00 павінны былі прыняць толькі 200 чалавек. Але прыём вырашылі падоўжыць да 13:00 і ўзяць больш узораў крыві. Паводле звестак «Беларуськалія», да 10:00 паспелі здаць кроў больш за 200 чалавек.

Чарга на здачу крыві. Фота: instagram.com/tvoy_sol

«Шанец, што нечая кроў падыдзе, невялікі. Але ўсіх донараў уносяць у базу і ў будучыні яны змогуць выратаваць нечае жыццё», — адзначае «Твой Салігорск».

Віктару Вуглову 29 гадоў, ён жанаты і выхоўвае трохгадовую дачку, працуе на «Беларуськаліі». Што яму патрэбна дапамога, стала вядома 20 ліпеня. Мужчына доўга лячыўся, і хіміятэрапія вывела хваробу ў рэмісію, але на непрацяглы час. Цяпер яму патрабуецца перасадка гемапаэтычных клетак — таксама яны называюцца гемацытабласты. Гэта самыя раннія папярэднікі клетак крыві, якія даюць пачатак усім астатнім крывяным клеткам і знаходзяцца ў асноўным у касцявым мозгу.

Віктар Вуглоў з дачкой. Фота: instagram.com/tvoy_sol

«Аднак верагоднасць знаходжання сумяшчальнага няроднаснага донара вельмі нізкая. І таму вельмі важна, каб нацыянальны рэестр такіх донараў быў максімальным. На сёння ён нешматлікі», — адзначае «Твой Салігорск».

Каб стаць магчымым донарам гемапаэтычных ствалавых клетак, трэба было запоўніць анкету і пагадненне аб унясенні сваіх даных у базу, а таксама здаць 10 мл перыферычнай крыві для аналізу. Калі хтосьці з салігарчан падыдзе, то здаць трэба будзе ўжо 500 мл крыві.

Чарга на здачу крыві. Фота: instagram.com/tvoy_sol

Патэнцыйным донарам гемапаэтычных ствалавых клетак можа стаць любы чалавек ад 18 да 50 гадоў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!43

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Усе навіны →
Усе навіны

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку10

Кітай паабяцаў Трампу не нападаць на Тайвань, пакуль ён пры ўладзе4

Краіны Афрыкі патрабуюць адмовіцца ад праекцыі Меркатара17

На месцы швейнай фабрыкі «Алеся» ў Мінску пабудуюць жылыя дамы1

Мелказёраў у захапленні ад Насты Роўды: «Гэта прагрэс сезона»9

Франак Вячорка: Я б не разглядаў званок Трампа Лукашэнку як разварот ЗША ў бок Мінска8

ЗША прызначылі новага часовага паверанага ў Беларусі4

Трамп перадаў Зяленскаму, што Пуцін хоча атрымаць увесь Данбас29

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!43

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць