Здарэнні22

У Бяла-Падлясцы беларус згубіў банкаўскую картку, і ёй скарысталіся 12 разоў

У польскім горадзе Бяла-Падляска затрымалі жыхарку горада, якая скарысталася згубленай беларусам банкаўскай карткай. Пра гэта на падставе паведамлення мясцовай паліцыі піша сайт «Беларусь і свет».

Беларус звярнуўся да польскіх праваахоўнікаў на пазамінулым тыдні. Ён распавёў, што, верагодна, згубіў банкаўскую картку — але не ведаў, дзе і калі.

Не знайшоўшы карткі, чалавек праверыў баланс рахунку ў мабільнай праграме. Выявілася, што хтосьці ўжо паспеў правесці некалькі дробных аперацый на агульную суму амаль у 1 тысячу злотых.

Аператыўнікі хутка высветлілі, што да інцыдэнту можа быць датычная 58-гадовая жанчына. Падчас размовы тая прызналася, што знайшла карту на роварнай сцежцы. Аднак замест таго каб вярнуць яе, вырашыла паглядзець, ці зможа выкарыстаць.

Усяго ў выніку жанчына зрабіла 12 транзакцый у крамах горада. А потым «праз згрызоты сумлення» ўзяла дый выкінула картку.

Затрыманая прызнала сябе вінаватай. Цяпер яе лёс вырашыць суд. Паводле дзейнага польскага заканадаўства за ўчыненае правапарушэнне жанчыне можа пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін да 10 гадоў. Паліцыянты таксама запатрабавалі ў жыхаркі горада заклад.

Каментары2

  • Бульба
    24.07.2023
    Ну что сынку, помогли тебе твои ляхи?
  • якасць адукацыі
    25.07.2023
    Бульба, ну дык напісана, што дапамаглі.

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі52

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Нават у мазгі залезлі». Лукашэнка заявіў, што прайшоў поўнае медыцынскае абследаванне27

У Венгрыі расцанілі ўсмешлівы адказ Зяленскага адносна нафтаправода «Дружба» як пагрозы Будапешту5

Зяленскі ў добрым настроі пракаментаваў удары УСУ па нафтаправодзе «Дружба» і рэакцыю на гэта Венгрыі2

У маскоўскім «Дзіцячым свеце» адбыўся выбух, пацярпеў супрацоўнік ФСБ2

Як выглядае вызвалены экс-мэр Херсона да расійскага палону і пасля ФОТАФАКТ3

Яраслава Еўдакімава пахавалі на могілках «Лясныя». Яго правялі пад «Фантазёра» ВІДЭА3

Талібы прыехалі ў Беларусь, каб праверыць, як тут утрымліваюць афганцаў у турмах5

З’явілася ВІДЭА, як «абломкі» БПЛА падаюць на марскі порт ва Усць-Лузе пад Пецярбургам1

У Растоўскай вобласці буйны НПЗ, падпалены ўкраінскім беспілотнікам, гарыць ужо чацвёрты дзень4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі52

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць