Грамадства22

Каб набыць квіток на транспарт праз мабільны дадатак, цяпер давядзецца даплачваць

Сэрвіс «Аплаці» ўвёў спецыяльную падпіску, без якой купіць квіток на транспарт будзе нельга. Але пры пэўных умовах яна можа быць бясплатнай.

Сэрвіс «Аплаці» уводзіць плату за магчымасць набываць квіткі на транспарт. З 22 верасня ўсім карыстальнікам давядзецца афармляць падпіску «Транспарт» за 1 рубель у месяц. Без яе набыць квіток будзе немагчыма.

Сэрвіс прэзентаваў падпіску як новую паслугу. Рубель будуць спісваць з кашалька карыстальніка аўтаматычна кожны месяц. Паведамляецца, што падпіска «адкрывае доступ да ўсіх магчымасцяў набыцця квіткоў праз дадатак».

Падпіска пры гэтым можа быць бясплатнай. З карыстальніка не спішуць рубель за наступны месяц, калі на працягу бягучага месяца ён набудзе 25 і больш аднаразовых квіткоў ці набудзе праязны на суму ад 15 рублёў.

У кампаніі падкрэслілі, што права на бясплатны месяц нельга адкласці ў запас ці перанесці.

Уладальнікам пакета «Прэміум», які каштуе 9,99 рубля ў месяц, даплачваць за падпіску не спатрэбіцца.

Каментары2

  • Заяц
    25.08.2025
    Давай да пабачэння аплаті.
  • Х
    27.08.2025
    Усіх каго я ведаю карысталіся "аплаці" - каб аплочваць праезд час ад часу. І ніхто з знаёмых не будзе плаціць нават 10 капеек за магчымасьць аплаціць праезд. А выдаліць Аплаці з тэлефону - гэтп плюс 200 мб дадатковага мейсца. Выбар відавочны.

Цяпер чытаюць

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?1

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»35

Учора Латвія змяніла правілы перасячэння мяжы. Беларусы сутыкнуліся з першымі цяжкасцямі2

У беларусаў у Расіі інтэрнэт працаваць не будзе7

Лукашэнка: Перад кожным кіраўніком павінна ляжаць шпаргалка, куды ён і колькі завязе трактароў, камбайнаў і масла2

Узбекскі цуд: як краіна паціху становіцца новым эканамічным драконам12

Трамп прапануе фінансаваць перамогу Украіны за кошт Кітая1

Анджэй Пачобут увайшоў у пералік трох фіналістаў прэміі імя Сахарава

У ChatGPT можна будзе генераваць эротыку7

Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?1

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць