Спорт6969

«Вялікая колькасць беларусаў моўчкі назірае за забойствамі». Украінскім шахматыстам рэкамендуюць не паціскаць рукі беларусам і расейцам

«Недапушчальна, каб шахматысты з Расеі і Беларусі гулялі ў любым статусе на афіцыйных турнірах, пакуль іх дзяржавы і грамадзяне ажыццяўляюць або падтрымліваюць акты тэрарызму ва Украіне», — лічаць у Федэрацыі шахмат Украіны.

Федэрацыя шахмат Украіны рэкамендавала сваім сябрам:

— устрымлівацца ад поціскаў рукі з прадстаўнікамі Расеі і Беларусі, незалежна ад таго, пад якім сцягам яны выступаюць.

— пазбягаць сумесных фота– і відэаздымак з прадстаўнікамі Расеі і Беларусі.

— пазбягаць размоў з прадстаўнікамі гэтых краін

— устрымлівацца ад дзеянняў, якія могуць нашкодзіць іміджу Украіны.

Федэрацыя рэкамендавала таксама падчас выступленняў на медыйных мерапрыемствах, у публічнай прасторы і ў сацыяльных сетках нагадваць, што «працягваецца вайна, якую вядуць супраць Украіны і яе народа Расея і Беларусь; пры гэтым вялікая колькасць расейцаў і беларусаў, у прыватнасці і шахматысты, альбо падтрымліваюць уладу сваіх краін, альбо моўчкі назіраюць за забойствамі і генацыдам украінцаў».

Украінская федэрацыя лічыць таксама недапушчальным, што Міжнародную федэрацыю шахмат (ФІДЭ) узначальвае расеец Аркадзь Дварковіч. «Дварковіч мусіць знаходзіцца пад санкцыямі і быць адхілены ад пасады прэзідэнта ФІДЭ», — заяўляе федэрацыя ўкраінскіх шахматыстаў.

Каментары69

  • Патрыёт
    29.07.2023
    Вялікая колькасць украінцаў у 2014 г. вітала расейскую агрэсію ці моўчкі назірала за забойствамі.
  • Ганьба канешне
    29.07.2023
    Маўчуны i шкваракнiкi моўча назiраюць нават i за забойствамi сваiх, апошняе Пушкiна,чаго вы хацелi, вось калi перастануць моўчаць тады можа i рукi можна будзе пачаць пацiскаць
  • .
    29.07.2023
    Все верно. Но еще хотелось бы напомнить украинцам, как они в 20-м и дальше так же спокойно наблюдали за пытками и убийствами, которые происходили у нас. Бизнес важнее, правда?

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Ці маюць права ў краме не прадаць цукеркі з алкаголем непаўналетнім?1

Жонка 89‑гадовага пенсіянера выгнала кур'ера махляроў, але мужчына ўсё адно знайшоў спосаб перадаць ім свае ашчаджэнні

Парык, грым і рыбацкая лодка: як нобелеўская лаўрэатка таемна збегла з Венесуэлы ў Осла10

У спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключылі ўсю італьянскую нацыянальную кухню. Гэта першы такі выпадак у гісторыі4

МАРГ заклікае беларусаў кожную пятніцу размаўляць па-беларуску і слухаць беларускую музыку43

Урад Літвы не атрымліваў паведамлення пра намер Ціханоўскай пакінуць Вільню3

Украіна нанесла ўдар па нафтаздабыўнай платформе «Лукойла» ў Каспійскім моры4

У Балгарыі масавыя пратэсты. Урад пайшоў у адстаўку5

Ва Уроцлаве машыну беларуса пяты раз псуюць невядомыя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць