Грамадства44

Палітвязня-эмігранта спрабавалі завербаваць. Вось як да яго падступаліся

Валянцін Лабачоў вызваліўся з калоніі зімой 2023 года, цяпер жыве ў Варшаве.

Валянцін Лабачоў. Фота: Белсат

Лабачоў больш за дзесяць гадоў займаўся ў Магілёве грамадскай і палітычнай дзейнасцю. Ён сцвярджае, што ўвагу спецслужбаў прыцягнуў задоўга да выбараў 2020 года, як піша «Радыё Свабода».

«Яшчэ ў 2010 годзе са мной яшчэ тады праводзіў гутаркі, не памятаю прозвішча, але звалі яго Андрэй Рыгоравіч. А калі цяпер я ўжо адбыў тэрмін, вярнуўся дахаты, пераехаў у Польшчу, ад яго мне ў «Аднакласніках» паступілі дзіўныя прапановы», — сцвярджае былы вязень.

Лабачоў паказвае скрыншоты сваёй перапіскі з «Аднакласнікаў». Са слоў Валянціна, ягоны суразмоўца там — супрацоўнік КДБ.

У гэтых дыялогах суразмоўцы дыскутуюць аб патрыятызме і любові да Беларусі. На рэпліку Валянціна аб тым, што ён «працуе на карысць беларускага народа», меркаваны супрацоўнік спецслужбаў адказвае прапановай аб’яднаць высілкі.

«Тое, што ты называеш дабром для народа, — гэта ілюзія, якую ствараюць за грошы прадажныя псеўдапалітыкі, ім Радзіму прадаць — вокам не міргнуць. Сапраўдныя патрыёты — за яе незалежнасць, цэласнасць і квітненне. Калі нам па дарозе, то можам рухацца разам. Калі не — выбачай за турботы», — прапаноўвае суразмоўца Лабачову.

І паведамляе, што са свайго боку абяцае «адэкватную дапамогу і шчырыя стасункі» і дадае, што «разам мы можам шмат зрабіць».

«Прапаную табе паглядзець фільм «Зорге»

Былы палітвязень сцвярджае, што не адмаўляўся адразу ад прапаноў пагаварыць, бо хацеў даведацца, чаго канкрэтна хоча ад яго меркаваны супрацоўнік КДБ і якія намеры і планы спецслужбаў.

У перапісцы Лабачоў зазначыў, што калі супрацоўнікі КДБ хочуць завесці на яго чарговую справу ці абвясціць вышук, то ў Беларусь ён пакуль не плануе вяртацца.

«Я цябе не заву ў Беларусь, спраў у дачыненні да цябе нам не трэба. Ты чалавек ідэйны, але трапіў пад пэўны ўплыў. Я прапаноўваю ў першую чаргу шчырыя адносіны і зрабіць нешта карыснае для Радзімы, калі для цябе гэта не пустыя словы. Калі будзе атрымлівацца, то гатовы дапамагчы фінансава», — абяцае былому палітвязню суразмоўца.

Ён таксама прапаноўвае паглядзець фільм «Зорге» (пра савецкага шпіёна ў Японіі. — «НН»). «Гэта сапраўдны патрыёт Радзімы, ты можаш не горш», — сцвярджае меркаваны супрацоўнік спецслужбаў.

У адказ Валянцін прапанаваў яму паглядзець фільм «Чэкіст» — расійскі фільм 1992 года, дзе галоўны герой — начальнік ЧК, які бярэ ўдзел у вынясенні смяротных прысудаў сотням людзей.

«Канкрэтных прапаноў, што я мушу рабіць, не прагучала. Я хацеў вывесці яго на гэтую тэму, але не ўдалося. Відаць, калі б я пагадзіўся, тады б атрымаў далейшыя інструкцыі. Але я ўпэўнены, што яны пішуць не толькі мне. Мяркую, што нехта можа і пагадзіцца на такое «супрацоўніцтва». Я нават думаў пра тое, каб пагадзіцца, а затым раскрыць іх агентуру. Але не выйшла», — кажа былы вязень.

«Людзі мусяць быць пільнымі»

«Свабодзе» стала вядома, што прапановы «ўзаемавыгадных стасункаў» паступалі і іншым беларусам — як актывістам, якія яшчэ застаюцца ў Беларусі, так і былым вязням. Аднаму з іх, напрыклад, прапанавалі завязаць кантакт з палком Каліноўскага. Той, з ягоных слоў, адмовіўся.

«Нам, праваабаронцам, інфармацыя пра вербаванне былых палітвязняў не паступала пакуль. Хоць не сумняваюся, што такое можа быць, улічваючы іх досвед працы і пэўны прафесіяналізм, веданне псіхалогіі, падыходаў да людзей — маю на ўвазе супрацоўнікаў КДБ. У нас ёсць інфармацыя ад людзей у Беларусі, як іх «цягаюць» на розныя гутаркі і прапаноўваюць «супрацоўніцтва». Гэта тычыцца і людзей, якія ў 2020 годзе данацілі на розныя фонды, а ў 2022—2023-х у іх пачаліся праблемы з КДБ. Чалавек выплаціў пэўную суму грошай, але ад яго не адчапіліся і прапанавалі «супрацоўніцтва», — пракаментавала праваабаронца «Вясны» Алена Маслюкова.

Суразмоўца дадала, што актыўна спрабуюць вербаваць людзей таксама супрацоўнікі калоній, дзе адбываюць пакаранні палітвязні.

«Там у іх шырокі інструментар рэпрэсій у выпадку адмовы. Гэта і пагаршэнне ўмоў утрымання, і артыкул 411 (непадпарадкаванне адміністрацыі), паводле якога можна прадоўжыць тэрмін. І ад гэтага, на жаль, ніхто не можа быць застрахаваны», — кажа Алена Маслюкова.

Яна заклікае людзей быць пільнымі не толькі пры асабістых размовах ці гутарках у кампаніі, але і ў сацыяльных сетках і выказваннях там.

Каментары4

  • беларус
    31.07.2023
    то есть своих у них нет с мозгами отправить шпионить)
  • Штирлиц
    31.07.2023
    Своим командировочные надо платить, а ещё смотреть, чтобы не убежали. Свои 5астрлько благовоспитаны на своих политинформация, что за 5ими ещё с границы будет тянуться парашют, как за Штирлицем в анекдоте. Свои никто и им имя никак, а тут человек с именем, сидел, кто посмеет усомниться.
  • Common sense
    31.07.2023
    Как же у них мозги закомпостированы если они себя мнят кем-то типа Зорге. У советов хоть идея какая-то была на которую можно было купиться- права рабочих и крестьян. Они за что борются? За то чтобы агрофорер со своим бойструком пановали вечно? За беспредел и неподсудности гэбни и ментов?

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць