Свет11

Міністр абароны Літвы: Мы не збіраемся дрыжэць перад вагнераўцамі ў Беларусі

Міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас заявіў, што прысутнасць расійскіх наймітаў ПВК «Вагнер» у Беларусі істотна не мяняе сітуацыю ў вобласці бяспекі для яго краіны.

Вагнераўцы. Фота: Мінабароны Беларусі

Па словах Анушаўскаса, сітуацыя з бяспекай у рэгіёне істотна змянілася, калі РФ пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, як піша Deutsche Welle.

Паводле падлікаў Мінабароны Літвы, цяпер на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца прыкладна 2—3 тысячы вагнераўцаў (паводле звестак Дзяржпамежслужбы Украіны — крыху больш за пяць тысяч).

«Мы не збіраемся ўздрыгваць праз тое, што ў Беларусі з'явіліся нейкія расійскія найміты. Істотна гэта сітуацыю ў вобласці бяспекі для нас не мяняе…тое, што з'явіліся найміты, якіх мы абагульняем назвай вагнераўцы… Ведаеце, Літва, як і іншыя чальцы НАТА, мае і вайскоўцоў, і іншыя магчымасці гарантаваць сваю бяспеку, нават без дапамогі сваіх саюзнікаў.

Гэта істотна нічога не мяняе. Ва Узброеных сілах Беларусі 40 тысяч чалавек. Вось гэта істотна можа змяніць сітуацыю. Напрыклад, калі Беларусь дашле свае Узброеныя сілы да нашых межаў, тады будзе рэакцыя НАТА. Але, як я і казаў, уздрыгваць з-за гэтых вагнераўцаў мы не збіраемся», — сказаў Анушаўскас.

Каментары1

  • ЯНКА
    31.07.2023
    «Мы не зьбіраемся дрыжэць перад вагнераўцамі...»
    Напачатку гэтыя словы прамовіў міністар абароны РФ. Потым міністар абароны Летувы. Нейкі цырк! 🪅

Цяпер чытаюць

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь53

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе пачаць працаваць дальнабойшчыкам у Еўропе. Спойлер: не танна4

Не вырашылі важных пытанняў: падрабязнасці перамоваў ЗША і Украіны ў Маямі4

Віленскі аэрапорт не працаваў увесь вечар і ўсю ноч2

Псіхіятр папярэдзіў пра рэальную небяспеку фенібуту30

БелАЗ будуе суперсучасны медцэнтр ФОТЫ2

Дзяржсакратар ЗША пракаментаваў вынікі перамоў у Фларыдзе5

У Новай Баравой суседзі выклікаюць ДАІ 450 разоў на месяц. Як так?2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў8

Танкер, які перавозіў расійскую нафту, тоне ля берагоў Сенегала4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь53

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць