Усяго патроху

Выпівохі пачалі сябраваць з галавой

У 2009 годзе ў Беларусі на 7,5% скарацілася колькасць злачынстваў, учыненых у п'яным стане.

Такія звесткі абнародаваныя 30 лістапада на калегіі Міністэрства ўнутраных спраў, дзе абмяркоўваліся меры па павышэнні эфектыўнасці прафілактыкі п'янства і алкагалізму, супрацьдзеянні незаконнаму абароту алкагольнай прадукцыі.

З незаконнага абароту выведзена больш за 1 млн. літраў самагону і самагоннай брагі,

звыш 72 тыс. літраў спіртазмяшчальрнай вадкасці, прыкладна 30 тыс. літраў лікёра‑гарэлачных вырабаў і 88,5 тыс. літраў віна. У адносінах да асоб, якія займаюцца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю ў сферы абароту алкагольнай і спіртазмяшчальнай прадукцыі, распачата 17 крымінальных спраў, выяўлена і знішчана восем падпольных цэхаў па вырабу фальсіфікаваных алкагольных напояў.

На калегіі было адзначана, што, на жаль, у многіх рэгіёнах краіны прадстаўнікі мясцовай улады да вырашэння праблем п'янства і алкагалізму падыходзяць фармальна. Большасць выканаўчых і распарадчых органаў не выкарыстоўваюць магчымасці саветаў грамадскіх пунктаў аховы парадку і добраахвотных дружын, функцыянаванне якіх прадугледжана законам «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў», які набыў моц у лютым 2009 года.

Пад уздзеяннем спіртнога штогод учыняецца каля 34% злачынстваў, у тым ліку каля 80% забойстваў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

Усе навіны →
Усе навіны

Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць3

Чаму ў Венеры няма такога спадарожніка як Месяц? Бо сутыкненне з іншай планетай пайшло не па сцэнары Зямлі1

Ва Украіне паказалі новую дальнабойную крылатую ракету «Фламінга»7

«Кааліцыя згодных» гатовая размясціць войскі ва Украіне пасля спынення агню6

Кныровіч лічыць, што «Новая Беларусь» была б здаровай, калі б прыйшлі Пазняк, Усаў, Кавалеўскі, Саннікаў, Цапкала і Радзіна26

Мірсалімава запатрабавала ад «Мінскай праўды» выбачыцца за паклёп Азаронка2

Расійскаму генералу пасля ўкраінскай атакі ампутавалі руку і нагу8

У Германіі масава закрываюцца піваварні, бо моладзь больш не цікавіць алкаголь21

Навумчык: Трамп пацісне руку Бяляцкаму, каб гэта заўважыў Нобелеўскі камітэт13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць