Гродзенскі «Нёман» на наступным этапе Лігі канферэнцый згуляе са славенскім «Цэле»
Сталі вядомыя дэталі трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый, дзе ўдзельнічае беларускі футбольны клуб «Нёман» з Гродна.

Пасля поспехаў у першым і другім кваліфікацыйным раўндах Лігі канферэнцый футбалісты з гродзенскага «Нёмана» працягваюць свой выступ. Найбліжэйшым супернікам клуба пад кіраўніцтвам Ігара Кавалевіча стане славенскі «Цэле».
Першая гульня адбудзецца ў славенскім горадзе Цэле 10 жніўня. Другая, нібыта для «Нёмана» хатняя, праз накладзеныя на беларускія клубы абмежаванні пройдзе ў венгерскім Дзьёры.
Папярэднімі супернікамі «Нёмана» былі «Вадуц» з Ліхтэнштэйна і мальтыйскі клуб «Бальцан».
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары