Здарэнні11

У Мінску злавілі серыйнага роварнага злодзея

З вясны і да глыбокай восені злодзей змудрыўся скрасці больш за 50 ровараў, якія стаялі каля крамаў ды іншых гандлёвых кропак.

Практычна на канвеер паставіў 27‑гадовы мінчук крадзяжы ровараў. З вясны і да глыбокай восені злодзей змудрыўся скрасці больш за 50 ровараў, якія стаялі каля крамаў ды іншых гандлёвых кропак.

Спосаб крадзяжу зламыснік вынайшаў арыгінальны. На «справу» ён браў заплечнік і кусачкі. Каля гандлёвых цэнтраў ён прыкмячаў дарагія ровары, пасля гэтага па‑гаспадарску падыходзіў да іх, прысаджваўся побач, перасоўваў заплечнік са спіны на плячо, прасоўваў у яго руку, браў кусачкі і праз загадзя прарэзаную на дне заплечніка адтуліну зразаў замок, з дапамогай якога ровар быў прышпілены на стаянцы. Пасля гэтага праз тую ж адтуліну ён уцягваў у заплечнік замок і ад’язджаў на чужым ровары, піша газета «Вечерний Минск».

Разлік быў вельмі дакладны, бо мінакі ў яго руках кусачак не бачылі, замка, адпаведна, таксама.

Усё выглядала законна: прыйшоў гаспадар, завязаў шнуркі і паехаў дадому.

Няўлоўнага злачынцу неаднаразова фіксавалі відэакамеры гандлёвых цэнтраў і крам, але вызначыць яго асобу было цяжка.

Урэшце міліцыянты выйшлі на след злодзея і затрымалі з крадзеным. Дарэчы, мінчук не тоячыся назваў усе месцы, адкуль краў ровары. Прадаваў скрадзенае ён каля рынкаў за 150‑200 тысяч рублёў, а атрыманыя грошы выдаткоўваў на кавярні і рэстараны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Станцыю метро на праспекце Пераможцаў перадумалі будаваць?

Станцыю метро на праспекце Пераможцаў перадумалі будаваць?

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўдарыла па нафтаправодзе «Дружба», пастаўкі нафты спыненыя8

Электрасамакаты ў Мінску ўжо не забава, а сродак транспарту

Трамп і Зяленскі завяршылі «вельмі добрую» двухбаковую сустрэчу5

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах20

У Слуцку хлопчык неспадзявана выцягнуў з канавы вялікага карпа. Гэту радасць трэба бачыць ВІДЭА4

Ціханоўскі расказаў, што паправіўся на 10 кг, але пакуль мае праблемы са сном20

«Назад у мінулае не хочам». Барысаўцы расказалі, чаму ім не зайшла моладзевая дыскатэка ў гарадскім парку3

Беларускі гаспадарнік склаў рэйтынг раслінных алеяў паводле карыснасці11

«Корж ультануў». А чаму ўльтануў?15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Станцыю метро на праспекце Пераможцаў перадумалі будаваць?

Станцыю метро на праспекце Пераможцаў перадумалі будаваць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць