Спорт1313

«На мове Расіі мы тут не размаўляем». Суддзя чэмпіянату Украіны так аргументавала жоўтую картку за неспартыўныя паводзіны

У 3-м туры чэмпіянату Украіны сярод жанчын каманда «Колас» з Кавалёўкі Кіеўскай вобласці прымала клуб «Сістэрс» з Адэсы. Паядынак завяршыўся перамогай гасцей з лікам 2:1, але запомніўся матч найперш эмацыйным эпізодам у канцы першага тайма, піша «Трыбуна».

На 42-й хвіліне галоўны арбітр матча Анастасія Раманюк паказала жоўтую картку футбалістцы адэскай каманды Ірыне Майбародзінай за неспартыўныя паводзіны з агрэсіўнымі воклічамі на рускай мове.

У трансляцыі выразна было чуваць тлумачэнне Раманюк галоўнаму трэнеру «Сістэрс» пра прычыну пакарання:

«На мове Расіі мы тут не размаўляем, гэта чэмпіянат Украіны! Жоўтая картка за нязгоду. І папрасіла гульца размаўляць на ўкраінскай мове. Гэта чэмпіянат Украіны», — сказала Раманюк.

Пазіцыю арбітра гледачы на стадыёне сустрэлі апладысментамі. 

Каментары13

  • ЎЎЎ
    19.08.2025
    Бабарыканцы, лукашэнкаўцы, Алексіевіч, Мартынава, Халезін, Чалы іншыя аматары русского мира ўжо выказаліся на гэты конт?
  • Цікава
    19.08.2025
    Цікава, а колькі рускамоўных ва ўкраінскім войску? І за што яны ваююць? Каб нацыяналісты ва ўладзе забаранялі ім на сваёй мове размаўляць? З бандэраўцамі, якія трызняць пра новы ўкраінскі "райх" усё зразумела, яны і новую Валынскую разню хоць заўтра гатовы распачаць. А вось навошта іншыя ўкраінцы сваіх сыноў на бойню адпраўляюць? Каб Зе змог яшчэ некалькі мільярдаў скрасці?
  • !!!
    19.08.2025
    Почему хейтите борцы за свободу и демократию? Прямое нарушение ст.10 Конституции Украины.

Цяпер чытаюць

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?19

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам, якія прыедуць у Расію, будуць на першыя суткі адключаць інтэрнэт7

Меркель заявіла, што ў агрэсіі Пуціна часткова вінаватыя Польшча і краіны Балтыі48

Пад Баранавічамі вырасцілі 25 груш на галінцы даўжынёй у 25 сантыметраў1

У Гомельскай вобласці рэпрэсуюць за ўдзел у апытанні пяцігадовай даўніны7

На фільм «Класная» загоняць усіх17

Максім Вінярскі: Смешна чуць, што пратэсты 2020‑га адбыліся спантанна4

У Іўеўскім раёне фотапастка зафіксавала янота-паласкуна1

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста3

Арастовіч заявіў, што аддаў бы Расіі чатыры вобласці і Крым52

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?19

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць