Усяго патроху

У Столінскім раёне электрыкі ставяць спецыяльныя апоры для гнездавання буслоў

Апоры для гнездавання буслоў работнікі электрасетак усталёўваюць у межах берагавой лініі ракі Копанец на Століншчыне, паведамляе «Медыя-Палессе». Такія спецыяльныя месцы для птушак маюць стаць, паводле задумы, альтэрнатывай апорам ліній электраперадач.

Будуючы гнёзды на апорах ліній электраперадач, буслы нярэдка робяцца прычынай тэхнічных няспраўнасцяў. А гэтыя апоры цяпер для буслоў — самае ўлюбёнае месца пасля таго, як у вёсках канчаткова адышлі ў гісторыю саламяныя ды чарацяныя стрэхі.

«Спадзяёмся, што гэтая мера паспрыяе як змяншэнню аварый, так і павелічэнню папуляцыі сімвала Столінскага раёна», — паведамляюць Столінскія электрасеткі.

Увогуле, такія бяспечныя апоры для птушак пачалі ўсталёўваць на Століншчыне некалькі гадоў таму. Тыя, што ставяць цяпер, прыдадуцца ўжо толькі налета — сёлета буслы неўзабаве ўжо пачнуць адлятаць у вырай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці ўцякае ва Украіну1

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці ўцякае ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску знайшлі труп2

У Адэскай вобласці расійскі дрон трапіў у турэцкі газавоз3

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца19

«Наіўна спадзяваліся зарабляць у Еўропах, прыязджаць дадому лячыць зубы на халяву і здаваць кватэру». Прапаганда пачала апраўдваць дарагія жыроўкі для «дармаедаў»22

У Гомельскім цырку паказалі праграму да 80‑годдзя перамогі — з сярпом, молатам і штурмам Рэйхстага14

Мінчук 30 гадоў таму забіў былога мужа сваёй каханай. Цяпер яго знайшлі і далі 12 гадоў калоніі4

Вярхоўны суд не будзе караць чалавека, калі той мацюкнецца, спатыкнуўшыся аб бардзюр7

Рыжанкоў спадзяецца на вяртанне «нармальных адносін» з Польшчай2

Мінск спакушае Вашынгтон калійнымі ўгнаеннямі?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці ўцякае ва Украіну1

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці ўцякае ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць