Здарэнні11

У Смаргоні жанчыне праз траўму ў цэху «Еўраопта» ампутавалі частку рукі. Яна падала ў суд і дамаглася кампенсацыі

У Смаргоні жанчына працавала ў цэху «Еўраопта» і страціла частку правай рукі праз няшчасны выпадак на вытворчасці. Яна падала ў суд на гандлёвую сетку і выйграла справу — ёй пастанавілі выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 10 тысяч рублёў. Пра гэтую гісторыю распавядае «Зеркало» са спасылкай на рашэнне суда Смаргонскага раёна.

Крама «Еўраопт» у Смаргоні. Ілюстрацыйнае фота. Фота: Smorgon.by

У красавіку 2018 года жанчына ўладкавалася ў краму «Еўраопт» кухоннай рабочай, а потым перайшла ў цэх па вытворчасці паўфабрыкатаў.

У ліпені 2022 года падчас працы ў цэху супрацоўніца праходзіла міма ўключанай істужачнай пілы для распілоўвання мяса. У гэты момант ёй на нагу павалілася каляска са свінымі тушамі, якую разгружаў іншы працаўнік. Ад удару жанчына страціла раўнавагу і ўпала на пілу, пашкодзіўшы руку.

Судмедэкспертыза вызначыла атрыманыя ёю траўмы як «менш цяжкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце значнай стойкай страты агульнай працаздольнасці менш чым на адну траціну».

Дырэктар філіяла ТАА «Еўрагандаль» у Гродне праз два тыдні падпісаў акт аб няшчасным выпадку на вытворчасці: яго прычынай была названая тэхнічная няспраўнасць істужачнай пілы з-за адсутнасці агароджы, а асобай, якая дапусціла парушэнні працоўнага заканадаўства, прызнаны абвальшчык мяса.

У Следчым камітэце правялі праверку па факце прычынення цялесных пашкоджанняў на вытворчасці, але ў выніку адмовіліся распачаць крымінальную справу, спаслаўшыся на адсутнасць складу злачынства.

Тады пацярпелая падала пазоў у суд супраць ТАА «Еўрагандаль» з патрабаваннем выплаціць ёй грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 10 000 рублёў.

«У сувязі з атрыманымі траўмамі пазоўніцы былі прычыненыя фізічныя і маральныя пакуты», — адзначаецца ў пастанове суда.

Яна патлумачыла, што доўгі час пакутавала ад болю і была вымушаная прымаць моцныя абязбольвальныя прэпараты. У бальніцах Смаргоні і Мінска жанчыне зрабілі тры аперацыі па выдаленні часткі фаланг пальцаў правай рукі, пасля гэтага яна не можа працаваць па гаспадарцы.

Прадстаўнік «Еўрагандлю», хоць і часткова прызнаў іскавыя патрабаванні, выплачваць поўную суму кампенсацыі не пагадзіўся. Аднак суд усё ж заняў бок пацярпелай жанчыны, пастанавіўшы пакрыць ёй шкоду ў 10 000 рублёў і выдаткі па аплаце юрыдычнай дапамогі на суму 550 рублёў, а таксама заплаціць дзяржпошліну ў памеры 111 рублёў.

Рытэйлер не стаў апратэстоўваць рашэнне суда і выканаў патрабаванні.

Каментары1

  • о боже
    10.08.2023
    у які ж суд мне падаць пазоў?
    хіба што ў нябёсны

Цяпер чытаюць

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Усе навіны →
Усе навіны

23‑гадовага ўкраінца затрымалі ў Варшаве з глушылкай — ён звярнуў на сябе ўвагу тым, што гадзінамі праседжваў у кавярні ў аэрапорце7

«Селядзец пад шубай» з чырвонай ікрой ад пафаснага рэстарана расчараваў пакупнікоў3

Кватэры ў Мінску сталі часцей купляць замежнікі. А старое жыллё без рамонту не цікавае нават іншагароднім

«Шаптуна Пуціна Лукашэнку падвялі ці то «старэйшыя браты», ці то ўласная інтуіцыя»1

Трамп зладзіў раскошную навагоднюю вечарыну і пажадаў «міру на Зямлі»6

Чалы дае прагноз на 2026 год9

Ціханоўская расказала пра першую сустрэчу з Калеснікавай7

Севярынец расказаў пра першую сустрэчу з сям'ёй пасля вызвалення2

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць