Свет55

Заснавальніка Conflict Intelligence Team Руслана Левіева і журналіста Майкла Накі завочна прыгаварылі ў Расіі да 11 гадоў пазбаўлення волі

Басманны суд Масквы завочна прыгаварыў заснавальніка Conflict Intelligence Team Руслана Левіева і журналіста Майкла Накі да 11 гадоў пазбаўлення волі па справе аб «фэйках» пра расійскую армію, паведамляюць «Осторожно, новости».

Майкл Накі і Руслан Левіеў. Скрыны відэа

Абвінавачанне прасіла для фігурантаў справы пакаранне ў выглядзе 13 гадоў калоніі агульнага рэжыму кожнаму.

Справу ў дачыненні да Левіева і Накі завялі з-за відэа ў ютубе, у якім яны падводзілі вынікі дзявятага дня поўнамаштабнага ўварвання войскаў РФ ва Украіну.

Іх абвінавачваюць у распаўсюджванні «фэйкаў» аб расійскім войску.

Майкл Накі з'ехаў з краіны летам 2021 года, а Руслан Левіеў — пасля пачатку вайны. Абодва абвешчаныя ў Расіі «замежнымі агентамі», а Conflict Intelligence Team — «непажаданай арганізацыяй», нагадвае «Медуза». 

Каментары5

  • Спадар
    29.08.2023
    "суд рабсіі";))))
  • Mafkees
    29.08.2023
    Есть солидный и серьезный эксперт Роман Свитан -вот где можно толковую аналитику услышать,Юрий Федоров тоже толковый дядька. А вот conflict intelligence team-мне как-то сложно к ним серьезно относиться, какая-то банда фриков,на мой взгляд.)
  • Янка
    29.08.2023
    Mafkees , як па мяне:

    Світан - гэта сапраўдны адмысловец на ўзроўні узбраенняў, таму ягоныя прамовы прынамсі не выглядаюць зусім дылентантскі, але ва ўсім іншым - гэта ў чыстым выглядзе прапаганда.

    Фёдараў - таксама мае пэўныя веды на конт вайсковага будаўніцтва, спачатку ён быў цікавы, але зараз таксама моцна дрэйфуе на бок прапаганды.

    Але як ваенныя аналітыкі тактычнага і стратэгічнага ўзроўню яны вельмі нізкаякасныя, бо ніводны з іх не спрагназаваў ходу ўкраінскага контрнаступу, калі праз моцныя мінныя загароджанні заходнія цяжкія танкі будуць выкарыстоўвацца неэфектыўна - фактычна ў якасці дзотаў, і не прадказаў вельмі небяспечнага расейскага адказу на Ліманскім і Куп'янскім напрамках.

    CIT наадварот - яны ўвесь час дакладна артыкулююць сваю палітычную пазіцыю, што не перашкаджае ім не замоўчваюць нязручныя дэталі. Відавочна ў іх не заўсёды хапае ведаў, часам яны робяць спрэчныя юрыдычныя высновы, часам памыляюцца і не саромяцца прызнаваць свае памылкі. Таму Левіеў адносна сумны, але вельмі інфарматыўны. Ну а Накі праз сваю журналісцкую кваліфікацыю робіць гэтыя інтэрвью з большага цікавымі.

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным15

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця18

На аўкцыёне прадалі карціну Шагала амаль за 3,5 мільёна даляраў

Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле11

Хадзі Матара, які некалькі разоў ударыў нажом пісьменніка Салмана Рушдзі, асудзілі на 25 гадоў

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду24

«Калі вы зможаце пакінуць Швейцарыю?» — «Ніколі». Сталі вядомыя новыя факты пра апошні перыяд жыцця Магдалены Радзівіл5

У Швецыі знайшлі мёртвым дыпламата, якога раней арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы

Туск пасля размовы з Трампам: Нас чакаюць вельмі цяжкія дні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным15

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць