Свет

Людзі нясуць букеты, дзяжурыць Расгвардыя. У Пецярбургу рыхтуюцца да пахавання лідараў ПВК «Вагнер». Вось што вядома

Паводле звестак «Фонтанки», у Пецярбургу плануюць пахаваць заснавальніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына, камандзіра вагнераўцаў Дзмітрыя Уткіна і топ-менеджара структур Прыгожына Валерыя Чакалава, якія загінулі пры крушэнні самалёта Прыгожына на мінулым тыдні. Пры гэтым дата, месца і час пахавання дакладна невядомыя, піша «Медуза».

У Пецярбургу на Серафімаўскіх і Паўночных могілках рыхтуюцца да пахавання вагнераўцаў. Фота: «Фонтанка»

Раніцай 29 жніўня на Серафімаўскіх і Паўночных могілках Пецярбурга была заўважаная паліцыя. Акрамя таго, на Серафімаўскіх могілках мылі асфальт і падрыхтавалі пахавальныя намёты. Таксама там заўважылі чалавека з нашыўкамі ПВК «Вагнер» з кветкамі.

На Паўночныя могілкі прыбылі людзі, верагодна, для развітання з вагнераўцамі. Толькі ў некаторых з іх сімволіка ПВК «Вагнер», астатнія — у цывільным. На могілках не чуваць ані залпаў вайсковага салюту, ані аркестра, перадае «Фонтанка».

Між тым, Яўгена Прыгожына абавязаны пахаваць з воінскімі ўшанаваннямі, паколькі ён мае званне Героя Расіі.

На пахаванні людзей, якія атрымалі такое званне, павінен быць эскорт з узвода салдат, вайсковы каравул і аркестр, а перад апусканнем труны ў магілу — салют халастымі патронамі.

Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна не будзе на пахаванні Яўгена Прыгожына, заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў. Ён таксама сказаў, што Крэмль не валодае дакладнай інфармацыяй аб пахаванні.

Каля 13 гадзін на Паўночных могілках у Пецярбургу пачалося адпяванне Валерыя Чкалава, які загінуў разам з Яўгенам Прыгожыным у авіякатастрофе, паведаміла «Фонтанка». 

Борт Яўгена Прыгожына Embraer ERJ-135BJ Legacy 600 разбіўся ў небе над Валдаем за 50 км ад рэзідэнцыі Пуціна 23 жніўня.

Каментары

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

У 39 гадоў памёр саліст гурта Shortparis1

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода таму, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

У жанчыны на заводзе загінуў сын. Якую ёй прысудзілі кампенсацыю?3

У Расіі чыноўніца інсцэніравала сваю смерць і 13 гадоў хавалася ад правасуддзя

Халадней гэтай ноччу было на поўдні Беларусі

Прэстыжныя мікрараёны Мінска ператварыліся ў міннае поле — новая праблема50

«Пяць кватэр у Мінску, 25 машын». Новыя падрабязнасці пра дырэктара «дабрачыннага фонду»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць