Грамадства1919

У Мінску паставяць гіганцкі помнік Аляксандру Неўскаму. Стала вядома дзе

Помнік з'явіцца на перакрыжаванні вуліц Старавіленскай і Нававіленскай, непадалёк ад пасольства Расіі.

Аляксандр Неўскі. Ілюстрацыя з сайта souzveche.ru

У Мінску на скрыжаванні Нававіленскай і Старавіленскай вуліц сёлета можа з'явіцца помнік палкаводцу Аляксандру Неўскаму. Пра гэта ў размове са «Спутнікам» заявіў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.

— Ідэя будаўніцтва помніка Аляксандру Неўскаму з'явілася не так даўно. У мінулым годзе пачалі ўвасабляць гэтае рашэнне ў жыццё. Падтрымку аказаў Аляксандр Лукашэнка. Цяпер пасольства Расіі ў Беларусі займаецца гэтым праектам. Гэта будзе вялікая конная скульптура, вышыня да верхняга пункта 11,5 метра з улікам пастамента. Ідуць работы па заліванні асновы пастамента, я думаю, што мы зможам гэты помнік адкрыць сёлета, — сказаў Грызлоў.

Адзначаецца, што месца для гэтага помніка было абрана Мінскім гарвыканкамам. Гэта скрыжаванне Нававіленскай і Старавіленскай вуліц.

Помнік Аляксандру Неўскаму, які княжыў у сярэдзіне ХІІІ стагоддзя, не ўнікальны для Беларусі. Ён ёсць у Віцебску.

Каментары19

  • Экскаватар
    31.08.2023
    Будзе што зносіць разам з ленінамі і калінінамі
  • Гематоген
    31.08.2023
    Наверное, запечатлеть момент как он убивает своего родного брата по приказу хана Золотой Орды ради ярлыка на княжение) (факт!)
  • д'ябал у дэталях
    31.08.2023
    Важна хто будзе рабіць скульптуру святога князя, важна як той князь будзе выглядаць. Перагне скульптар -- набягуць палабскія лужычы і ўсё зруйнуюць. А патрапіць узбагаціць аблічча беларускай сталіцы добрай працай -- людзі прымуць.

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме14

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме14

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць