Эканоміка11

У Беларусь прыходзіць тэхналогія разліку «тварам»

Адзін з сусветных трэндаў — рост плацяжоў з выкарыстаннем біяметрычных дадзеных. Біяметрыя заваёўвае папулярнасць і ў сектары фінансавых паслуг як альтэрнатыва пароляў і PIN-кодаў.

Паводле інфармацыі партала biometricupdate.com, аб'ём плацяжоў з выкарыстаннем новых тэхналогій чатыры гады таму складаў 228 млрд долараў, а да наступнага года вырасце да 2,5 трлн долараў. Іх доля сярод усіх такіх аперацый дасягне 60 працэнтаў.

Гэтыя тэхналогіі паступова атрымліваюць развіццё і ў Беларусі. Пра гэта ў сваім артыкуле распавядае выданне «Беларусы і рынак»

Як паведамляе ilex.by, у Нацыянальным банку ўжо пратэставалі біяметрычныя плацяжы. Пілотны праект рэалізавалі ў сталовых і буфеце цэнтральнага апарата рэгулятара, дзе можна было разлічыцца «тварам».

Усё больш праектаў з выкарыстаннем біяметрычных даных у прадпрыемствах гандлю, сэрвісу, грамадскага транспарту. Беларускія банкі не стаяць на месцы. Адзін са свежых прыкладаў — у мабільным дадатку «РРБ Банка» даступна біяметрычнае пацверджанне плацежных аперацый з дапамогай адбітка пальца або распазнання асобы. Чалавеку не трэба кожны раз чакаць sms-код ці ўспамінаць пароль пры здзяйсненні плацяжу.

Для паўнавартаснага ўкаранення біяметрыі неабходны ўдзел органаў-рэгулятараў. Напрыклад, неабходно вырашыць пытанне з ухваленнем размяшчэння біяметрычных даных у вонкавых сховішчах профіляў карыстальнікаў, адзначае знешні кансультант сістэмы электронных плацяжоў WEBPAY Віталь Рубанаў.

Нацбанк Беларусі, як рэгулятар, на падставе праведзенага пілота і банкаўскай практыкі «шліфуе» заканадаўства, каб улічыць розныя нюансы.

Адным з асноўных напрамкаў развіцця біяметрычных тэхналогій у бліжэйшай перспектыве стане выкарыстанне ў сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання і ў міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ) біяметрычных дакументаў, у ліку якіх ID-карта, паведаміў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц.

«Сапраўднай праблемай сёння з'яўляецца адсутнасць счытвальніка ў кожнага грамадзяніна, які атрымаў ID-карту. Для забеспячэння даступнасці грамадзянам дыстанцыйных сэрвісаў цяпер неабходная распрацоўка мабільнага дадатку, які забяспечыць атрыманне даных з ID-карты грамадзяніна або біяметрычнага дакумента нерэзідэнта для правядзення іх ідэнтыфікацыі, верыфікацыі і аўтэнтыфікацыі», — адзначыў Калечыц.

Акрамя таго, пашырацца магчымасці па выкарыстанні ў гэтых мэтах міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі юрыдычнымі асобамі.

«Аднак любая выдаленая ідэнтыфікацыя нерэзідэнтаў нашай краіны не можа быць паўнавартаснай без якаснай верыфікацыі персанальных даных. З гэтай мэтай працягнецца праца па ўзаемадзеянні сістэм ідэнтыфікацыі краін — удзельніц ЕАЭС» — дадаў намеснік старшыні Нацбанка.

Што яшчэ хвалюе бізнес і спажыўцоў

Адна з пераваг біяметрычных плацяжоў — хуткасць, прастата і зручнасць бескантактавай аплаты для карыстальніка. Можна забыцца на бясконцыя паролі і не мець пры сабе банкаўскую картку.

Даследаванне Mastercard паказала, што 64% апытаных спажыўцоў гатовы выкарыстоўваць біяметрычныя плацяжы праз зручнасць, але маюць асцярогі наконт таго, хто мае доступ да іх даных. Людзі таксама непакояцца, што іх унікальнымі характарыстыкамі скарыстаюцца зламыснікі ў выпадку ўцечкі інфармацыі ці тыя даныя, што трапяць у сістэму, нельга будзе змяніць у выпадку надзвычайнай сітуацыі.

Эксперт фінансавага рынку Анастасія Лузгіна лічыць, што біяметрыя дазваляе скараціць долю махлярскіх аперацый. Выкарыстанне асобы або іншых біяпараметраў у якасці ідэнтыфікатара абмяжоўвае магчымасці зламыснікаў. У той жа час яна адзначае, што карыстальнікі не застрахаваны ад таго, што ў самы нязручны момант можа «завіснуць тэлефон, адбыцца збой у прыладах або змяніцца твар чалавека, напрыклад, з-за алергіі». Тады цяжка будзе правесці плацёж. Таму спецыялісты раяць мець для такіх выпадкаў альтэрнатыўны варыянт аплаты.

Анастасія Лузгіна лічыць, што хуткасць укаранення біяметрыі будзе залежаць і ад таго, наколькі бізнесу — тым жа крамам — гэта будзе эканамічна выгадна.

«Трэба параўноўваць выдаткі на абсталяванне, тарыфы, колькасць пакупнікоў, і па выніку які эфект атрымаюць», — растлумачыла ilex эксперт.

Віталь Рубанаў таксама адзначае, што для бізнесу ў новай тэхналогіі ёсць як станоўчыя, так і негатыўныя моманты. Да прыкладу, сучасныя смартфоны, якія прымяняюцца для правядзення падобных транзакцый, могуць быць у тры разы таннейшымі, чым звыклыя POS-тэрміналы і значна зручнейшыя ў абслугоўванні. Аднак для біяметрыі дзейнічаюць павышаныя стаўкі абслугоўвання аперацый.

Эксперты мяркуюць, што на першым этапе ўкараненне біяметрычных плацяжоў стане іміджавымі акцыямі, як гэта адбывалася з запускам кас самаабслугоўвання. Паступова рытэйл убачыў у гэтым выгаду.

Каментары1

  • Айти
    04.09.2023
    Следующий уровень - расчет ж@пой

Цяпер чытаюць

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА13

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Калаўра мы не пакрыўдзілі3

Ці пакараюць непрышпіленага Караева за парушэнне ПДР? Вось што адказалі ў ДАІ3

За расследаванне супраць Паўла Латушкі абяцаюць салідныя грошы4

Кампанія пашкадавала змарнелага хаскі і жорстка забіла яго гаспадара. Жонка забітага таксама далучылася да катаванняў11

Знеслі апошні драўляны дом. Сядзібная забудова каля метро «Грушаўка» амаль знікла3

Пратэстоўцы ў Катманду падпалілі рэзідэнцыю прэзідэнта і прэм'ера7

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых17

Карбалевіч: Ад апазіцыі цяпер мала што залежыць, варта рыхтавацца да сыходу Лукашэнкі13

Гімназія Ірыны Абельскай змяніла ўласніка і засакрэціла яго імя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА13

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць