Свет1212

Растоўскі мітрапаліт заявіў, што горад падчас чэрвеньскага маршу ПВК «Вагнер» выратаваў абраз Маці Божай

«І ўжо потым чыста па часе мы зразумелі, што калі мы пачалі служыць малебен, менавіта тады пачаліся перамовы, пайшлі першыя словы прымірэння».

Фота: Растоўская епархія

Кіраўнік Данской епархіі мітрапаліт Меркурый распавёў у інтэрв'ю «Дон-ТВ», што 24 чэрвеня святары адслужылі малебен перад Данскім абразом Божай Маці.

Прэс-сакратар мітраполіі Ігар Пятроўскі растлумачыў выданню «Пад'ём», што рашэнне аб тэрміновым набажэнстве прымалася зыходзячы з напружанай абстаноўкі, і ўжо пазней стала зразумела, што падчас службы пачаліся перамовы.

«У цэнтры горада лёгка магла пачацца маленькая грамадзянская вайна, гэта было вельмі страшна. У народзе было вельмі вялікае напружанне. І тады ўладыка прыняў рашэнне сабраць людзей перад Данскім абразом Божай Маці, гэта самы шанаваны абраз у нас на Доне, менавіта перад гэтым абразом гістарычна людзі маліліся, атрымліваючы збавенне ад сур'ёзных непрыемнасцяў, у тым ліку і ваенных. Самы вядомы выпадак — гэта 1591 год, калі дзіўным чынам пасля малітвы без адзінага стрэлу войска хана Казы-Гірэя адышло ад Масквы. Мітрапаліт вырашыў здзейсніць такі ж малебен перад галоўнай святыняй нашага рэгіёна. Прыйшлі людзі, і мы здзейснілі малебен, просячы Багародзіцу, каб яна супакоіла нашых вось гэтых гасцей і каб без кровапраліцця завяршылася ўся гэтая гісторыя.

Праз паўтары гадзіны прыйшло паведамленне, што ПВК «Вагнер» знімаецца і адыходзіць з Растова. І ўжо потым чыста па часе мы зразумелі, што калі мы пачалі служыць малебен, менавіта тады пачаліся перамовы, пайшлі першыя словы прымірэння. Таму многія жыхары Растова, бачачы такія невыпадковыя выпадковасці, падзякавалі Божай Маці за тое, што горад застаўся некрануты, і што без праліцця ніводнай кроплі крыві гэтая вайсковая арганізацыя пакінула горад. Дзясяткі тысяч людзей лічаць, што Маці Божая зрабіла чарговы раз, як у 1591 годзе, такі дзіўны цудоўны эфект».

24 чэрвеня ў Растоў-на-Доне ўвайшлі танкі і іншая вайсковая тэхніка ПВК «Вагнер» пасля таго, як заснавальнік кампаніі Яўген Прыгожын абвясціў аб «маршы справядлівасці» на Маскву.

Пазней вечарам Аляксандр Лукашэнка заявіў, што правёў перамовы з Прыгожыным, рух калоны ў іншых рэгіёнах быў спынены, увечары байцы пакінулі Растоў.

23 жніўня Яўген Прыгожын загінуў у авіякатастрофе.

Каментары12

  • опиум для народа
    05.09.2023
    мітрапаліт Меркурый ?

    так і называецца?
    шо ён курыць?

  • Гв
    05.09.2023
    А здание цирка там случайно не замироточило
  • свячны заводзик
    05.09.2023
    Мяркурый - гэта бог таргоули

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны14

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС расказала пра пацярпелых беларусаў у Крыме3

Камісія па вяртанні стала разглядаць справы ўхілістаў ад арміі

Грамадзяне Беларусі ёсць сярод пацярпелых пры атацы УСУ на Крым32

У Гродне з'явілася новая знакамітасць — прыгожы руды кот3

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны14

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць