Улада

Мартынаў: Рэалізацыя праектаў у межах Усходняга партнёрства патрабуе сур'ёзнага паскарэння

Бо Беларусь бачыць «важны патэнцыял» у новай палітыцы і лічыць, што краіны павінны аб'яднаць намаганні для яе поспеху.

Рэалізацыя праектаў у межах Усходняга партнёрства патрабуе сур'ёзнага паскарэння, заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў 8 снежня ў Бруселі пасля завяршэння сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС і краін — удзельніц праграмы.

На прэс-канферэнцыі, якая транслявалася на сайце Савета ЕС, Мартынаў паведаміў, што Беларусь, Літва і Украіна прэзентавалі прыблізна 20 сумесных рэгіянальных праектаў, у прыватнасці ў галіне энергетыкі, энергетычнай бяспекі, транспарту, транзіту, кіравання межамі, агульнай культурнай і гістарычнай спадчыны.

Паводле слоў Мартынава,

Беларусь бачыць «важны патэнцыял» у новай палітыцы і лічыць, што краіны павінны аб'яднаць намаганні для яе поспеху.

Галоўнымі на сустрэчы міністраў сталі пытанні аблягчэння візавага рэжыму.

Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт заявіў, што «вельмі задаволены» вынікамі сустрэчы, бо абмен меркаваннямі прайшоў «канструктыўна і прадукцыйна». «Усходняе партнёрства не проста стартавала, але набірае абароты і будзе працягваць набіраць абароты падчас старшынства Іспаніі», — сказаў Більт.

Дзяржсакратар Іспаніі па справах ЕС Дыега Лопес Гарыда гарантаваў пераемнасць палітыкі Еўрасаюза падчас старшынства яго краіны ў арганізацыі ў першым паўгоддзі 2010 года і запэўніў, што развіццё Усходняга партнёрства застанецца адным з прыярытэтаў. Паводле яго слоў, ужо запланаваны дзве сустрэчы высокага ўзроўню ў межах праграмы: семінар у Мадрыдзе ў канцы студзеня, які падрыхтуюць Польшча і Чэхія, і сустрэча на ўзроўні міністраў у Польшчы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

«Грошы залічаны іншаму кліенту: у яго такі ж ідэнтыфікатар» — рэдкі выпадак з банкаўскай карткай1

Метро, новыя дарогі і жыллё: зацвердзілі новы план развіцця мінскіх Шабаноў3

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту6

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»9

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць