Павел Латушка, прадстаўнік па транзіце ўлады Аб'яднанага пераходнага кабінета, па ўзгадненні са Святланай Ціханоўскай прызначыў свайго намесніка. Ім стаў былы гендырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі. Залеўскі будзе адказным за пытанні санкцыйнай палітыкі ў спорце і ўдзелу беларускіх спартоўцаў у спаборніцтвах, паведамляе АПКБ.

На думку Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, прызначэнне такога спецыяліста дазволіць дамагчыся:
- прыцягнення да адказнасці асоб, якія ўдзельнічаюць у парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, праз прымяненне кампетэнтнымі міжнароднымі арганізацыямі дысцыплінарнай адказнасці, у тым ліку дыскваліфікацыі ад прадстаўлення рэжыму на міжнародных спартыўных мерапрыемствах;
- аднаўлення ў парушаных правах беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку рэжыму і яго спартыўных структур, у тым ліку праз удзел такіх беларусаў у міжнародных спаборніцтвах;
- пашырэння міжнароднага санкцыйнага парадку дня эфектыўнымі санкцыямі ў сферы спорту.
Залеўскі раней працаваў намеснікам старшыні праўлення БНБ-Банка, гендырэктарам БАТЭ, адкуль звольніўся ў 2020 годзе на знак пратэсту.
«Гэтыя людзі для мяне не існуюць». Экс-гендырэктар БАТЭ — пра жыццё пасля таго, як выкінуў у знак пратэсту міліцэйскую форму
Беларусы заснавалі ў Польшчы НДА. Хочуць аб’ядноўваць людзей праз спорт
Экс-генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі заклікаў спартсменаў спыніць трэніроўкі і спаборніцтвы, пакуль не спыніцца вайна
Каментары
Цікава, чым жа ён так заняты, што ўжо сам рады не дае?