Грамадства55

У Радзе бяспекі патлумачылі, чаму іх не палохаюць вучэнні Арменіі і НАТА, і прапанавалі Польшчы правесці такія ж з Беларуссю

Першы намеснік дзяржсакратара Рады бяспекі Павел Муравейка на СТБ патлумачыў, чаму войскі АДКБ не супраць сумесных вайсковых вучэнняў з краінамі НАТА.

З 20 да 26 верасня пройдуць маштабныя вайсковыя вучэнні. Фота: Мінабароны

Муравейка распавёў, што ён спакойна адносіцца да таго, што армянскія вайскоўцы не ўдзельнічалі ў вучэннях АДКБ.

Паводле Муравейкі, відаць, для гэтага былі нейкія пэўныя прычыны. «Гэта, скажам так, не крытычна», — гаворыць ён.

Вучэнні Арменіі з НАТА, паводле яго, «былі намечаны або ўзніклі не ўчора». «Не з бухты-барахты. Яны былі спланаваны загадзя, мусіць, гады два таму або сама меней паўтара. І проста армянскія калегі выконваюць узятыя на сябе забавязанні, улічваючы, што сапраўды такое вучэнне было спланавана. Мы ў арганізацыі спакойна глядзім на гэтыя рэчы.

Як мага лепш вывучыць суперніка — толькі дзесьці з ім даткнуўшыся. Таму армянам гэта выпала, скажам так, сёлета», — сказаў ён.

З гэтае прычыны ён не супраць вучэнняў з Польшчай.

«Ці можам мы правесці вучэнні з Польшчай? Калі палякі гатовы з намі правесці вучэнні, мы з задавальненнем выступім з такой ініцыятывай і разгледзім, якія пытанні мы можам адпрацаваць сумесна. Хаця яны, у прынцыпе, ляжаць на паверхні. Гэта і пытанні супрацьпаветранай абароны ў рамках аховы нашай сумеснай мяжы, і пытанні памежнай бяспекі, якія можна адпрацаваць. Гэта і ў тым ліку трансгранічныя пагрозы, звязаныя з біялагічнай і нейкімі надзвычайнымі сітуацыямі, улічваючы, што рэкі цякуць не толькі па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але ў нас ёсць сумесныя водныя рубяжы, дзе такія пытанні можна адпрацоўваць. Таму будзе прапанова — зʼявіцца і наша рэакцыя ў адказ, і нашы дзеянні», — сказаў ён.

Паводле Муравейкі, У Беларусі з 20 да 26 верасня пройдуць маштабныя вайсковыя вучэнні. «У іх бяруць удзел, як правіла, усе элементы вайсковай арганізацыі дзяржавы, прыцягваецца тэрытарыяльная абарона. На апошнія вучэнні будзе прыцягвацца ў тым ліку і народнае апалчэнне», — паведаміў Муравейка.

Дзе менавіта пройдуць вучэнні — ён не ўдакладніў.

Каментары5

  • 3
    18.09.2023
    а ПУТИН это одобрил???? 
  • Woven
    18.09.2023
    3, Ім путын нават размаўляць па - беларуску не дазваляе. Нято што там нейкія вучэнні самастойна праводзіць. Пасля ўсяго што яны нарабілі з 2020 ніхто з гэтымі халуямі і злачынцамі ніякіх вучэнняў ня будзе праводзіць. Сядзець моўчкі ды лабзаць боты маскавітам абслугоўваючы маскоўскіх памешчыкаў, а так сама станавіцца смірна і вынішчаць ўсё беларускае кожны раз калі ўсякія бондаравы ім гэта загадаюць - вось і ўся іх роля.
  • Will
    18.09.2023
    Вучэнні яны нейкія з НАТА мараць правесці. Хто вы такія, халуі маскоўскія без гонару, годнасці, пашаны і павагі да саміх сабе і роднага краю? Якія вучэнні з манкуртамі якія па загаду Масквы вынішчаюць ў Беларусі ўсё беларускае ды здекваюца над Беларуссю і беларускім народам. Арменія як меньш паважае сваю мову, культуру, гісторыю і ніводны армянін не дадумаўся забараняць армянскую класіку тым больш пляваць у армянскі народ ды сваіх бацькоў і матуль. Армяне, як і ўсе астатнія паказалі што яны любяць свой народ, шануюць сваю мову, свае нацыянальныя сімвалы, а лукашысты ўсім паказалі што яны халуі і парабкі ў маскоўскіх памешчыкаў. На калені лукашысты ды лабзаць уласаўскія анучы ды боты маскавітаў, вылізваючы сваіх гаспадароў вашым руцкім языком.

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча пакуль не плануе змяняць рашэнне аб адкрыцці памежных пераходаў6

Кошт вытворчасці пластыкавай упакоўкі збіраюцца павялічыць у два разы3

Фіналістка Алімпіяды-2008 у лёгкаатлетычнай эстафеце кіруе ў Брэсце гарадскім аўтобусам. Як так атрымалася?9

Партрэт палітвязня Андрэя Пачобута высвечваецца на фасадзе Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве ФОТАФАКТ5

«Каля паловы ў чарзе ў ДАІ — расіяне». Расіяне ў чарговы раз ламануліся ў Беларусь па люксавыя машыны

У Касцюковічах дашкольнікі пад наглядам пракурора «пісалі» лісты ў іншыя краіны пра дзяржаўную сімволіку5

У Расіі загадалі перавесці ўсе дамавыя чаты ў месенджар Max

Украіна спыніла перамовы з Расіяй з-за адсутнасці прагрэсу1

Арына Сабаленка расказала, калі збіраецца нарадзіць і на што траціць прызавыя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым2

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць