Грамадства6161

Сяргей Алейнік у Нью-Ёрку паціснуў руку Франаку Вячорку

Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік паціснуў руку дарадцу Святланы Ціханоўскай Франаку Вячорку на палях Генасамблеі ААН. Пра гэта Вячорка расказаў у інтэрв'ю Змітру Лукашуку ў сённяшнім эфіры «Еўрарадыё».

Франак Вячорка. Скрыншот з відэа

«Была сітуацыя, насамрэч, такая нечаканая для мяне. Выходзіў Алейнік, я стаяў у калідоры, ён сам падыходзіць да мяне, глядзіць на мяне, паціскае руку і кажа: «Добры дзень». Ён, канешне, паставіў мяне ў ступар, таму што ў мінулым годзе дэлегацыя Макея ўцякала ад нас. Уцякала, бегла кудысьці. Гэтым разам яны самі падышлі.

Размовы не было ніякай, гэта было проста вітанне, а потым яны пайшлі. Разам з ім быў Глаз, быў шэраг яшчэ чыноўнікаў дэлегацыі. Але гэта пакуль што ўся камунікацыя, якая ў нас была з ім.

Ясна, што яны працуюць на варожыя сілы, яны працуюць на Лукашэнку. Чакаць, што яны пяройдуць на наш бок на Генасамблеі, у нас атрымаецца перацягнуць іх на бок свабоднай Беларусі, — не. Але я думаю, што яны прызнаюць нас як апанентаў, гэта відавочна. І наша задача проста іх перамагчы», — расказаў Вячорка. 

Каментары61

  • Остап из Дели
    20.09.2023
    Как же это мило! 

    Спасибо, наконец важные новости
  • Anatol Starkou
    20.09.2023
    Вы ніхто і зваць вас ніяк.

  • Федзя
    20.09.2023
    Ну все, пусть он ее теперь не моет.

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ28

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію28

Працаваць у Расіі ці Еўропе? Параўноўваюць дальнабоі 10

ДАІ зацікавілася групай дзяўчат, якія сфатаграфаваліся на пешаходным пераходзе3

Школьнікаў, якія «праводзілі эксперымент» з порахам ад петардаў, даставілі ў бальніцу3

На Камароўскім рынку адкрылася новае месца з фастфудам: прапануюць бульбу па-бельгійску

Былы дыпламат і былы дэпутат Савіных пайшоў у бізнэс7

Дзед вядомага шпіёна Яна Марсалека таксама быў шпіёнам 

Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Крычаўскім раёне1

Мінск увайшоў у топ самых папулярных гарадоў для паездак расіян на лістападаўскія выхадныя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ28

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць