Свет1111

У ЗША кіроўца загінуў, бо сэрвіс Google Maps павёў яго цераз мост, які абрынуўся амаль 10 гадоў таму

Прадстаўнікі Google выказалі спачуванне сям'і загінулага і адзначылі, што спрабуюць своечасова абнаўляць інфармацыю ў «Картах», ствараючы бяспечныя для кіроўцаў маршруты.

Фота: Getty Image

Інцыдэнт адбыўся восенню 2022 года ў Паўночнай Караліне, ЗША. Мужчына вяртаўся дамоў, калі ўжо было цёмна. Ëн ехаў па маршруце, які яму прапанавалі карты Google. На жаль, маршрут праходзіў цераз разбураны мост, і кіроўца ўпаў у раку з вышыні шасці метраў, у выніку чаго загінуў. Паліцыя, якая прыбыла на месца здарэння, устанавіла, што каля моста не было агароджы і дарожных знакаў, якія б папярэджвалі пра абвал канструкцыі.

Удава загінулага падала пазоў на кампанію Google і заявіла, што прычынай смерці яе мужа стала нясвоечасовае абнаўленне карты. У пазове таксама адзначаецца, што мясцовыя жыхары неаднаразова звярталіся ў Google з просьбай абнавіць карты пасля абвальвання моста. Аднак рэакцыі ад кампаніі не было.

Каментары11

  • Вадзім
    21.09.2023
    Гугл ужо адказны за знакі на дарозе?
  • ЯНКА
    22.09.2023
    ГУГАЛЬ-МУХАЛЬ 🧭 Вось як! А я думаў, гэны Гугаль такі падманлівы адно ватутака. Не забуду, як колькі год таму іхні «Мопс» прымусіў прайсьці-прабегчы (а каб каго пракавыляць?!) лішнія тры кілямэтры, пазначыўшы патрэбны дом мне ў іншым мейсцы вуліцы. Не, хада, можна крыва ўсьміхнуцца, на здароўе, але тады я хіляў на працу й спазьніўся на ладныя такія паўгадзінішчы. А яшчэ, бач ты, калі ідзеш па навігатару, трэ' ўважліва глядзець пад ножкі, каб... ды не праваліцца пропадам!
  • Kub
    22.09.2023
    Ууууу... нехта заплаціць немалыя грошы за гэта...

Цяпер чытаюць

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Усе навіны →
Усе навіны

1100 літоўскіх грузавікоў не выпусцяць з Беларусі да адкрыцця мяжы5

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну2

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны8

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск23

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber20

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць