Нерухомасць1212

Сёння ў «Англійскім квартале» пачалі прадаваць кватэры. Чарга па іх з'явілася ўжо ў пятніцу

«Англійскі квартал», які вырас у Малінаўцы намаганнямі МАПІДа, упершыню ўзрушыў мінчан яшчэ ў 2020 годзе, калі былі дабудаваны першыя трохпавярховыя дамы. Вядома, не абышлося і без праблем: у некаторых кватэрах прамярзалі сцены. Забудоўшчык улічыў памылкі і два наступныя дамы ўзводзіў ужо па новым праекце. Сёння ў іх пачалі прадаваць кватэры. Нягледзячы на ​​не самы нізкі кошт «квадрата» (ад $1424), ужо ў пятніцу ля офіса МАПІДа пачала фармавацца чарга па жыллё, піша Onliner.

За якімі кватэрамі паляванне?

Будынкі, падобныя да лонданскіх таўнхаусаў, выраслі на вуліцы Ясеніна. У кожным — па 4 пад'езды і 43 кватэры. Чыставое аздабленне мае толькі некалькі кватэр — іх перададуць гараджанам, чые дамы ідуць пад знос. У іх ужо паклеены шпалеры, ляжыць лінолеум. У абавязковы набор уваходзяць сантэхніка, электрапліта, ракавіна на кухні. 

А вось жыллё, якое павінна паступіць у свабодны продаж, ідзе без аздаблення.

Самыя прасторныя кватэры, чатырохпакаёвыя, знаходзяцца на першых паверхах. Іх агульная плошча — 99 «квадратаў». Сюды ўключана яшчэ і дадатковае месца захоўвання — так званая халодная кладоўка глыбінёй 3 метры. Патрапіць у яе можна з лоджыі. Гэты фармат жылля рэалізуюць праз аўкцыён. Пачатковы кошт квадратнага метра — 4095 рублёў ($1261).

На іншых узроўнях размяшчаюцца трохпакаёўкі (76—78 «квадратаў»), двухпакаёўкі (58—60) і аднапакаёўкі (40—44). Столі невысокія — 2,54 метра. Планіроўкі наступнага тыпу: жылыя пакоі ізаляваныя, кухні ў асноўным злучаныя з гасцінымі. Санвузлы найчасцей паасобныя, сумешчаныя ёсць толькі ў аднапакаёўках.

Што тычыцца цэн, то цана «квадрата» ў аднапакаёўках — 4740 рублёў (або $1460 па курсе), у двухпакаёўках — 4725 рублёў (прыкладна $1455), у трохпакаёўках — 4625 рублёў ($1424).

Пятнічная чарга

Ужо ў пятніцу ўвечары на паркоўцы перад офісам МАПІДа было заўважана некалькі аўтамабіляў. Вакол іх пераступала з нагі на нагу чалавек дзесяць. Хтосьці прадбачліва ўзяў з сабой складное крэсла і таму адчуваў сябе камфортней у параўнанні з іншымі. Хтосьці прывалок цэлы чамадан з арсеналам усяго самага неабходнага: ад пледа да планшэта. Увогуле, настрой у прысутных быў рашучы.

— З раніцы было 1-2 чалавекі, астатнія падцягнуліся к абеду, — успомніла жанчына з папкай у руках. — Мы ведаем адно аднаго яшчэ з першага прагляду (забудоўшчык прапаноўваў экскурсіі па дамах для тых, хто зацікавіўся. — Заўв. Onlíner). Касцяк сфармаваўся яшчэ ў аўторак — тут людзі, якія рэальна хочуць кватэры ў «Англійскім квартале». 

У пятніцу ў спісах быў 21 чалавек. Кожны нагледзеў сабе нешта сваё і перажываў, каб запаветная адна— / двух— / трохпакаёўка не дасталася камусьці іншаму. Усё-ткі дакладная колькасць кватэр, з якімі гатовы расстацца забудоўшчык гэтым разам, нікому з прысутных не вядома.

— А раптам самы сціплы і непрыкметны чалавек з чаргі зойдзе і купіць сабе 7-8 найлепшых кватэр? Мы ж не ведаем, у каго якія намеры, — заўважыў мужчына ў чорным.

Чарга называе сябе людзьмі, якія шануюць камфорт і стаяць тут далёка не з-за «смачнага» кошту, а з-за магчымасці выбару. Большасць — жыхары Малінаўкі, якія прывыклі да гэтага раёна. Хаця знайшліся ахвотныя нават з іншых гарадоў — з Магілёва, напрыклад. 

У чарзе ёсць і тыя, хто ўжо купіў жыллё ў першых дамах квартала, а цяпер прыглядаецца да яшчэ аднаго — ужо для сваякоў.

— Малапавярховая забудова, мінімум суседзяў. Усё ціха, спакойна. Для кожнай кватэры прадугледжана парковачнае месца. Ёсць уся інфраструктура: магазіны, паліклініка, школа, дзіцячы сад. Да метро можна пешшу прагуляцца… — пералічыў плюсы гараджанін у блакітнай футболцы.

Каментары12

  • Цім
    25.09.2023
    Кварталы такіх таўнхаусаў можно будаваць за МКАДам. Непадалёк ад асноўных магістраляў. Попыт будзе.
  • Anatol Starkou
    25.09.2023
    У мяне ва Уруччы -2 дваццаць гадоў пылам пакрываецца трохкомнатна, якую я "прамяняў" на Ню Ёркскую аднапакаёвую, у якой жыву больш за 10 гадоўю
    Ну а вы бчб уцекачы калі ў Польшчах ды Літувах будзеце мець СВАЮ аднапакаёвую? Ніколі. А маглі мець кватэру ў «Англійскім квартале». Бяжыце на Северо-Запад. Там кватэры раздаюць для бчб. Кажуць бясплатна.
  • 6
    25.09.2023
    явно люди не "решают" жилищный вопрос. Жилье у всех их в миснке явно есть. Им просто хочется жить КОМФОРТЕЕ чем сейчас. А те кто нищеброд многодетный или из деревни даже областного значения - МИНСКМИР с "евродвушками" в плечи. 

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх крамах з’явілася марожанае са смакам дранікаў. Спадабалася не ўсім3

«Працаваў на будоўлі па 10—12 гадзін на дзень». Сябры — пра былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага, які памёр у Берліне6

Менеджара буйной IT-кампаніі асудзілі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і «садзейнічанні экстрэмізму»1

У Смаргоні 14‑гадовая дзяўчынка, каб не ісці на кантрольную, наглыталася 20 таблетак парацэтамолу і трапіла ў бальніцу2

Узброеная група на катары пад сцягам ЗША зладзіла перастрэлку з памежнікамі Кубы. Чацвёра загінулі1

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў32

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?5

Трамп у размове з Зяленскім сказаў, што хоча, каб вайна скончылася як мага хутчэй, напрыклад, праз месяц10

У Францыі да гатычнага сабора ХII стагоддзя зрабілі бетонную прыбудову. Рэакцыя неадназначная13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць