Грамадства66

«Усё добра, быў званок з вышэйстаячых органаў». Чавуская тыктокерка ў барацьбе з мясцовымі ўладамі дасягае поспехаў

Жыхарка Чавусаў у тыктоку звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі. Яе сяброўка жыве ў пакоі, дзе ў любы момант можа абваліцца сцяна, у інтэрнаце няма гарачай вады, а кухня даўно не бачыла нават касметычнага рамонту. Як гісторыя набыла розгалас, пасля чаго чыноўнікі заварушыліся — спачатку бізуном, а пасля пернікам.

Сёння зранку жанчына запісала новы тыкток, у якім паведаміла, што чыноўнікі заняліся праверкай яе сацыяльнага становішча, пагражаючы адабраць дачку. Яна паведаміла пра свой намер цвёрда змагацца за свае правы і заклікала «трымаць кулачкі».

Тыкток, запісаны бліжэй да вечара, быў ужо куды больш аптымістычны. Паводле жанчыны, «усё добра, быў званок з вышэйстаячых органаў», камісія нічога кепскага ў яе сацыяльным становішчы не знайшла; нават пачалі рамонт у інтэрнаце. Жанчыне застаецца толькі задаваць рытарычнае пытанне: «А дзе вы былі раней?»

«Мы не будзем нікуды звяртацца, калі вы будзеце ўваходзіць у наша становішча», — заяўляе жыхарка Чавусаў чыноўнікам.

 

Каментары6

  • Возможны 2 решения проблемы
    05.10.2023
    Вопрос в том, чью сторону займут строители и ремонтники интерната из губопика, блогерши или чиновников?
    Тот и победит в борьбе мнении, демократии и плюрализма.
    Если ремонтники интерната из губопика окажутся на стороне блогерши, то интернат, возможно, отремонтируют, а директора интерната привлекут
    к показательной ответственности. Если займут сторону чиновников и директора интерната, то блогершу лишат родительских прав, дитё отправят в интернат для детей с такими же проблемами, как и у этого интерната, а мамашу отправят на химию.
  • Усё наперадзе
    06.10.2023
    Ну гэтыя садысты покуль пыл у вочы робяць, а потым возьмуцца грунтоўна. Пачнуць з з "афіцыйных" мерапрыемстваў (санстацыі, МЧС, апека, ДАІ) калі не атрымаецца - падкінуць якую хрэнь. Усё праходзілі...
  • Цім
    06.10.2023
    Хто апошні у чарзе патэлефанаваць "уважаемому Александру Григорьевичу"? Я хачу запісацца у спіс. А то вада іржавая ідзе з крана, а тут нічога не жадаюць рабіць. Я таксама хачу поспеху у барацьбе з мясцовымі ўладамі.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі2

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі62

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі2

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць