Свет77

У Польшчы адкрылі новы помнік ахвярам камунізму + фота

Адкрылі яго ў горадзе Лодзь насупраць былога рэгіянальнага ўпраўлення Службы бяспекі Польшчы.

Першы помнік ахвярам камунізму ў 1918—1989 гадах адкрыты ў польскім горадзе Лодзь насупраць былога рэгіянальнага ўпраўлення Службы бяспекі Польшчы. Манумент адлюстроўвае арла, які з разарванымі кратамі ў кіпцюрах узлятае над параненай зямлёй.

Помнік прысвечаны жыхарам былых Крэсаў Усходніх, цяперашняй тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, ахвярам польска‑бальшавіцкай вайны 1919—1920 гадоў і Катынскай трагедыі, дзеячам «Салідарнасці» і ахвярам ваеннага становішча ў Польшчы, якое было ўведзена ў ноч на 13 снежня 1981 года.

Помнік ахвярам камунізму «будзе для чарговых пакаленняў важным знакам нацыянальнай памяці і, разам з тым, перасцярогай перад таталітарнымі ідэалогіямі і сістэмамі», заявіў з нагоды адкрыцця прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі.

Збудаванне помніка каштавала 550 тыс. злотых (прыблізна 200 тыс. даляраў ЗША). Прыкладна 20 тыс. даляраў ЗША былі сабраны грамадскім камітэтам. Лех Качыньскі таксама быў сярод грамадзян, якія фінансава падтрымалі ўсталяванне манумента.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь1

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»13

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны10

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе11

Знялі з пасады намесніка гендырэктара ТАСС, які браў інтэрв'ю ў Лукашэнкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь1

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць