Надвор'е44

Беларусь накрые халодная восень

Надворʼе ў Беларусі ў пачатку тыдня будзе халодным і дажджлівым, магчымы мокры снег, піша Sputnik.

У панядзелак, 16 кастрычніка, будзе пераменная воблачнасць, задзьме паўночны вецер, верагоднасць ападкаў — высокая.

Тэмпература паветра днём — ад 6 да 11 градусаў цяпла. Уначы магчымыя замаразкі.

Прыкладна такое ж надворʼе будзе ў аўторак, 17 кастрычніка. Вецер узмоцніцца да 12 м/с, парывы ​​могуць быць і мацнейшымі. Кароткачасовы дождж і мокры снег — 80-90% верагоднасці.

Халодныя і вільготныя паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы прынясуць у сераду, 18 кастрычніка, ападкі. Вільготнасць будзе сягаць да 80 працэнтаў, днём паветра максімальна прагрэецца да 11°C, ноччу слупок тэрмометра апусціцца да 0°C.

У чацвер, 19 кастрычніка, сіноптыкі прагназуюць надвор'е без істотных ападкаў. Не выключаны туманы пад раніцу, а значыць, кіроўцам трэба быць вельмі ўважлівымі. Пахаладае: ноччу ад -1 да +5°C, днём ад + 4 да +9°C.

Хмары над Беларуссю працягнуць згушчацца ў пятніцу, 20 кастрычніка. Абяцаюць кароткачасовыя дажджы з мокрым снегам. Вецер па-ранейшаму будзе дзьмуць моцна, тэмпература: ад +1 да +5°C днём.

У суботу і нядзелю, 21-22 кастрычніка, будзе без істотных ападкаў — гэта папярэдні прагноз.

У начныя і ранішнія гадзіны — слабыя туманы, вільготнасць — да 80%.

Уначы стане яшчэ халадней: магчымы замаразкі да -3°C.

Днём у цэлым па рэспубліцы тэмпература будзе на ўзроўні 4-6 градусаў цяпла.

Каментары4

  • Калiфарнiец
    15.10.2023
    Ну вось цiпiчная беларуская пагода настае, якую так любяць беларусiкi - дожч, холад, вецер, слякаць. Жах.
  • Сатурн
    16.10.2023
    Калiфарнiец, ну и дальше что?
  • Бадзёры
    16.10.2023
    Калiфарнiец, калі мазгоў няма пакінуць каментарый, застаецца сачыняць разнастайную лухту. Ты лепш беларускую вучы, а не дурасць разнастайную пішы.

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

Кожны шосты нафтавы танкер у свеце належыць да расійскага «ценявога флоту»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць