Свет1212

Мужчына, які застрэліў двух чалавек у цэнтры Брусэля, памёр у бальніцы

Паведамлялася, што гэта 45-гадовы ўраджэнец Туніса Абдэсалем, які жыў у Бельгіі.

Мужчына, які застрэліў двух чалавек у цэнтры Брусэля, памёр у бальніцы. Пра гэта паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на пракуратуру.

Тэрарыстычны акт адбыўся ў Бруселі ў панядзелак у 19:14 па мясцовым часе (20:14 па Мінску) на рагу бульвара Іпр і бульвара Дзявятай лініі.

Узброены мужчына, апрануты ў неонавы спартыўны касцюм, саскочыў са скутара. Ён страляў у мінакоў, пераследаваў людзей, што хаваліся ў вестыбюлі будынка, у якім размешчаны офісы Фламандскага жыллёвага фонду. Ён таксама стрэліў у чалавека ўнутры будынка з баявой зброі тыпу AR-15, а затым дабіў яго стрэлам у галаву.

Трэці чалавек атрымаў агнястрэльнае раненне, гэта быў кіроўца таксі.

Затым стралок сеў на свой скутар і крыкнуў «Алах Акбар!», пасля чаго з'ехаў.

Футбольны матч Бельгія — Швецыя быў спынены, а затым адменены.

Каментары12

  • Паехаўшы
    17.10.2023
    Пра гэтага тэрарыста пішуць, што ён нелегальна жыў у Бэльгіі. У Тунісе меў праблемы з законам звязаныя з тэрарызмам. Бэльгійская паліцыя пра яго ведала, але, як мы бачым, нічога не зрабіла, каб прыдухіліць тэракт
  • Budź dakładny, a nie paviarchoŭny
    17.10.2023
    mikola, Boĺš čym idyjot, jak pravilna pisać pa-biełarusku. Nie prymianšaj heta złačynstva jak prostaje hłupstva. Heta było naŭmysnaje zabojstva, śmiarotnaje zło.
  • Мойша
    17.10.2023
    mikola, ідыёт гэта чалавек які не прымае ўдзел у грамадзкім і палітычным жыцці і нічога ў гэтым не разумее, вось як наш "mikola", а гэты вылюдак тырарыст!

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

Фіналістка Алімпіяды-2008 у лёгкаатлетычнай эстафеце кіруе ў Брэсце гарадскім аўтобусам. Як так атрымалася?9

Партрэт палітвязня Андрэя Пачобута высвечваецца на фасадзе Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве ФОТАФАКТ5

«Каля паловы ў чарзе ў ДАІ — расіяне». Расіяне ў чарговы раз ламануліся ў Беларусь па люксавыя машыны

У Касцюковічах дашкольнікі пад наглядам пракурора «пісалі» лісты ў іншыя краіны пра дзяржаўную сімволіку5

У Расіі загадалі перавесці ўсе дамавыя чаты ў месенджар Max

Украіна спыніла перамовы з Расіяй з-за адсутнасці прагрэсу1

Арына Сабаленка расказала, калі збіраецца нарадзіць і на што траціць прызавыя5

«І за 100 даляраў не аддам, бо гэта памяць бацькоў». У Стаўбцоўскім раёне чалавек 20 гадоў збірае і аднаўляе старыя рэчы2

«Справа дваровых чатаў»: як чаты суседзяў ператварыліся ў крымінальную справу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць