Усяго патроху1717

Адкрыццё цэнтральнай плошчы ў Новай Баравой наведаў ледзь не ўвесь квартал ФОТЫ

У мінулыя выхадныя ў Новай Баравой пад Мінскам прайшло гучнае адкрыццё цэнтральнай плошчы авіяцыйнай тэматыкі, прызначанай для правядзення мерапрыемстваў. Першай буйной падзеяй стаў святочны кірмаш з удзелам топавых рэзідэнтаў фуд-корта гарадскога пікніка Vulitsa Ezha, піша Blizko.by.

Па адчуваннях рэпарцёраў, на свяце былі жыхары ледзь не ўсяго жылога комплексу: смачныя стравы ва ўсіх установах разляталіся як гарачыя піражкі, а самымі папулярнымі на мерапрыемстве аказаліся трдзельнікі — іх з'елі больш за 1700 штук.

Тры дні жыхары і госці раёна правялі ў лямпавай атмасферы: спрабавалі смачныя стравы на фуд-корце ад рэзідэнтаў Vulitsa Ezha — ад італьянскай піцы з печы да мексіканскіх страў, закупляліся вырабамі ручной працы на дызайнерскім маркеце, глядзелі разам кіно і ўдзельнічалі ў тэматычных квізах, а вечарамі шмат танцавалі і падпявалі пад улюбёныя трэкі.

Сказаць пра тое, што мерапрыемства стала папулярным і наведвальным — гэта не сказаць нічога: за восеньскі ўік-энд жыхары і госці квартала з'елі 350 кг бульбы па-бельгійску, 500 штук асаблівых бліноў з начынкамі, 450 ганконгскіх вафляў, столькі ж неапалітанскай піцы і 300 шт бурыта і кесадыльі, а таксама выпілі больш за 3000 порцый гарачых напояў: чаю, кавы і глінтвейну.

Паводле задумы забудоўшчыка, цэнтральная плошча прызначаная для правядзення маштабных мерапрыемстваў, яна ўніверсальная для розных сезонных актыўнасцяў. Ацаніць ноу-хау жылога комплексу ўсе ахвотныя змаглі на маштабным і модным кірмашы.

Плошча займае 3200 «квадратаў» і ёсць першай часткай будучага урбан-парку. Яна складаецца з некалькіх зон: амфітэатра, кірмашу, фантана і рэстаранаў (яны знаходзяцца на першым паверсе прылеглага паркінга).

У афармленні пераважае авіятэматыка: тэнтавы навес над амфітэатрам выкананы ў выглядзе самалёта, а літаральна кожны элемент дэкору сімвалізуе палёты — падсвятленне нагадвае агні ўзлётнай паласы, а шпацырная сцежка каля плошчы ўвасабляе фігуры вышэйшага пілатажу.

«Новая Баравая цесна звязаная з авіяцыйнай гісторыяй. Мы вельмі трапятліва ставімся да гісторыі гэтага месца, і гэта знаходзіць адлюстраванне ў стварэнні грамадскіх прастор, малых архітэктурных формаў, назве вуліц.

Першая вуліца ў Новай Баравой называецца імем Леанарда да Вінчы — стваральніка першых лятальных апаратаў, таксама ёсць вуліцы Мікалая Камава, братоў Райт, Міхаіла Міля і іншых. Адкрыццё такой плошчы ў Новай Баравой мы вырашылі адзначыць правядзеннем вулічнага кірмашу», — расказала Святлана Цвірко, дырэктар кампаніі «А-100 Дэвелапмент».

У планах — праводзіць тут калядныя кірмашы зімой, а вясной і летам — музычныя канцэрты, фуд-фестывалі, майстар-класы і варкшопы.

Каментары17

  • Петя
    18.10.2023
    Какие же измученные лица у Беларусов в двойной оккупации
  • Ядзерны плацдарм
    18.10.2023
    Пiр падчас чумы. Ядунам бы набiць хiба толькi сабе пуза i голавы праз рот якiм яны ядуць, а аб тым што ўсе яны могуць стаць i стануць дарэчы пуцiнскiм гарматным мясам яны аб тым не дамаюць, блiны ў галаве не даюць
  • belarusiki
    18.10.2023
    перавярнулі старонку

Цяпер чытаюць

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі па палітычным артыкуле. Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі па палітычным артыкуле. Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як улады чарговы раз правалілі планы ў сельскай гаспадарцы6

У Пакістане заявілі, што Індыя збіраецца на іх напасці цягам 24-36 гадзін

Ураджэнца акупаванага Мелітопаля прыгаварылі да 27 гадоў па справе аб спробе атручвання выпускнікоў лётнага вучылішча

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць3

Трамп верыць, што Пуцін хоча спыніць вайну, але дапускае, што той «дурыць яму галаву»1

Зяленскі: Расія летам нешта рыхтуе ў Беларусі9

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна працягваліся чатыры гадзіны5

Ціханоўская прызналася, што не ўмее гатаваць катлеты9

«Будуць каштаваць як крыло самалёта». Беларусы паказалі, як ратуюць ягады і гародніну ад замаразкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі па палітычным артыкуле. Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі па палітычным артыкуле. Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць