Свет1313

Сярод затрыманых падчас дэманстрацый у Капенгагене – беларус

Малады чалавек можа быць абвінавачаны ў тым, што ўдарыў паліцэйскага.

Падчас масавых дэманстрацый у Капенгагене, прымеркаваных да Канферэнцыі ААН па змене клімату, што праходзіць тут 7—18 снежня, былі затрыманы каля 1200 чалавек.

Асноўнае патрабаванне дэманстрантаў — «спыніць міжнародны гандаль кліматам» і пачаць рэальныя дзеянні па яго ратаванні. На думку экаабаронцаў, гэта можна зрабіць, калі ўсе краіны, у першую чаргу развітыя, возьмуць на сябе абавязацельствы па рэальным скарачэнні выкідаў.

Апошнія масавыя арышты адбыліся ў ноч на 15 снежня ў Хрысціяніі — адным з цэнтральных раёнаў Капенгагена. Як паведамілі карэспандэнту ўдзельнікі мірнай акцыі, паліцыя ачапіла кварталы і прымяніла слёзацечны газ. Падставай для разгону прысутных паслужыла барыкада, узведзеная непадалёк невядомымі, як мяркуецца, удзельнікамі «чорнага блока».

Як сцвярджаюць назіральнікі, пры затрыманні паліцыя ўжыла сілу, умовы ўтрымання затрыманых былі кепскімі. 900 чалавек ужо звярнуліся ў праваабарончыя арганізацыі па дапамогу. Шэф паліцыі Капенгагена Пер Ларсен публічна заявіў аб тым, што ўсе арыштаваныя ўжо адпушчаны на волю,

застаюцца пад вартай толькі шэсць чалавек, якім будуць прад'яўлены абвінавачанні. Сярод іх, як паведаміў прадстаўнік паліцыі Джоні Лундберг, знаходзіцца адзін беларус.

Ён арыштаваны 13 снежня і да 3 студзеня будзе знаходзіцца пад следствам. Малады чалавек, імя якога не раскрываецца, можа быць абвінавачаны ў тым, што ўдарыў паліцэйскага.

Глядзі яшчэ:
Затрыманне беларуса ў Капенгагене: новыя падрабязнасці

Каментары13

Цяпер чытаюць

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці45

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?15

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў3

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

У Атлантычным акіяне ёсць унікальны «Страчаны горад». Тут магло зарадзіцца жыццё на Зямлі4

Зяленскі пацвердзіў дамоўленасці аб «энергетычным перамір’і» з Расіяй

Віктар Бабарыка адказаў на завочныя пытанні Мікіты Мелказёрава28

Папулярны дастаўшчык піцы без папярэджання браў грошы не толькі за піцу, але і за званок

Мерц: Еўропа павінна навучыцца гаварыць мовай сілы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці45

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць