Свет88

ХАМАС «узяў у палон» Віктара Медзведчука

Звязаныя з ХАМАС акаўнты сталі распаўсюджваць фота Віктара Медзведчука ў кайданках, выстаўляючы яго адразу за двух розных афіцэраў ЦАХАЛ, якія нібыта патрапілі ў палон да тэрарыстаў. Навіна стала трэндавай у арабскім твітары.

Адна з публікацый, на якой «кума Пуціна» Віктара Медзведчука выстаўляюць за нібыта палоннага палкоўніка арміі Ізраіля Яіра Шалама. Фота: арабскі твітар

Звязаныя з баевікамі ХАМАС медыя пахваліліся ўзяццем у палон высокапастаўленага ізраільскага афіцэра, якім, на здзіўленне знаёмых з сітуацыяй у нашым рэгіёне, аказаўся «кум Пуціна» Віктар Медзвядчук.

За арыгінал выдалі фота Медзведчука ў кайданках падчас арышту яго ўкраінскімі сілавікамі, якія злавілі таго пры спробе ўцёкаў з Украіны да пазіцый расійскіх войскаў.

Прычым Медзведчука выдалі адразу за двух нібыта палонных афіцэраў ЦАХАЛ: палкоўніка Яіра Шалама і генерала Іцхака Брыка. Па легендзе прахамасаўскіх каналаў, афіцэраў нібыта паланілі падчас ізраільскай наземнай аперацыі. Іх палон дагэтуль так і не быў афіцыйна пацверджаны Ізраілем.

Аднак навіна з фота Медзведчука днямі хутка разляцелася па арабскім твітары і стала трэндам. Карыстальнікаў пры гэтым нічога не збянтэжыла.

Прыводзім у якасці прыкладу некалькі публікацый. Спачатку «кума Пуціна» выдавалі за палкоўніка Яіра Шалама.

Пасля гэтага Медзвядчук рэзка «пераўтварыўся» ў ізраільскага генерала Іцхака Брыка. Прычым для абазначэння сапраўднага генерала Брыка прыхільнікі ХАМАС і іншыя карыстальнікі твітара прадоўжылі карыстацца выявамі палкоўніка Яіра Шалама і прымацоўваць у якасці крыніц буйныя арабскія выданні, як Al Arabia і гэтак далей.

У жыцці генерал Брык выглядае зусім інакш.

А вось сапраўднае фота генерала Іцхака Брыка. Цяпер ён у адстаўцы і дапамагае парадамі вайсковаму кабінету Ізраіля.

Іцхак Брык. Фота: Yonatan Sindel / Flash90

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • Сатурн
    31.10.2023
    Эти борадачи даже информационную войну вести не умеют))
  • Аўген
    31.10.2023
    Не выключаю, што гэтыя ціўцерскія паўстанцы стажыраваліся ў найлепшых падраздзяленнях тыкток-атрадаў кадырава)
  • Воля
    31.10.2023
    Не хочаце напісаць пра фэйк, які запусцілі афіцыяльныя акаунты Ізраіля ў сацсетках, пашэрыўшы фота забітага іх ракетай хлопчыка і напісаўшы, што гэта лялька? Ці гэта фэйк іншага кшталту?

Цяпер чытаюць

«Была галоднай, узімку аказалася без цёплых рэчаў». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка1

«Была галоднай, узімку аказалася без цёплых рэчаў». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка

Усе навіны →
Усе навіны

Непадалёк ад цэнтра Мінска з'явіцца новы квартал8

Асуджаны за карупцыю гомельскі чыноўнік атрымаў новую высокую пасаду5

Спыненне агню сёння або новыя санкцыі. Германія паставіла Пуціну ультыматум37

На вуліцы халодна, ці пачнуць адключаць у чацвер гарачую ваду?

Андрусь Горват выдаў новую кнігу4

Даляр ушчыльную наблізіўся да мяжы 3,0 рубля3

На «Гродна-Азот» расказалі, як супрацоўнікаў правяраюць на паліграфе. Гэта толькі пагаршае сітуацыю з дэфіцытам кадраў4

Беларусы прадаюць бота для запісу на польскую візу1

Трамп упрыгожыў Авальны кабінет скульптурай, якая паказвае няўдалы замах на яго

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Была галоднай, узімку аказалася без цёплых рэчаў». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка1

«Была галоднай, узімку аказалася без цёплых рэчаў». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць