Грамадства99

Еўрапарламент: Істотнага прагрэсу няма

Парламент Еўрапейскага саюза шкадуе, што пасля шэрагу станоўчых крокаў беларускіх уладаў у краіне няма істотнага прагрэсу ў сферы правоў і свабод.

Парламент Еўрапейскага саюза шкадуе, што пасля шэрагу станоўчых крокаў беларускіх уладаў у краіне няма істотнага прагрэсу ў сферы правоў і свабод. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі Еўрапарламента, прынятай 17 снежня большасцю галасоў.

Перад пачаткам галасавання ў рэзалюцыю быў уключаны заклік да беларускіх уладаў расследаваць выпадкі выкрадання маладзёжных актывістаў, а таксама гібелі апазіцыянера з Мар’інай Горкі (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) Валянціна Доўнара.

У дакуменце вітаецца рашэнне Рады ЕС прадоўжыць у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў санкцыі да кастрычніка 2010 года, а таксама замарозіць іх на гэты тэрмін. На думку дэпутатаў, дыялог па правах чалавека з Беларуссю «павінен ставіць на мэце канкрэтныя вынікі і істотны прагрэс у сферы дэмакратызацыі і вяршэнства закону».

У выпадку дастатковага прагрэсу санкцыі ў дачыненні да краіны павінны быць адменены, а працэсы інтэграцыі паскораны, зазначаецца ў рэзалюцыі.

Дэпутаты Еўрапарламента заклікалі Еўракамісію разгледзець магчымасць змяншэння кошту віз для беларусаў і спрасціць працэдуру іх атрымання, а таксама падрыхтаваць рэкамендацыі для перамоў па пагадненнях аб аблягчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Рэкамендавана таксама стварыць прамежкавы план прыярытэтных рэформ у Беларусі, каб вярнуцца да падпісання Пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве.

«Дыялог па Еўранесце павінен быць прадуктыўны, — гаворыцца ў дакуменце. — Беларусь будзе запрошана да паўнавартаснага ўдзелу, калі парламент краіны будзе абраны ў выніку свабодных выбараў. Пакуль жа ўсе рашэнні прамежкавыя».

У рэзалюцыі ўтрымліваецца рэкамендацыя Еўрапейскаму інвестыцыйнаму банку і Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця разгледзець магчымасць павелічэння фінансавай дапамогі Беларусі, асабліва дробнаму і сярэдняму бізнесу.

Еўрадэпутаты віталі актыўны ўдзел беларускіх уладаў у палітыцы ЕС «Усходняе партнёрства».

Яны заклікалі Мінск працягваць супрацоўніцтва з АБСЕ па рэфармаванні выбарчага заканадаўства, а таксама развіваць дыялог з дэмакратычнай апазіцыяй, у прыватнасці вызначыўшы ролю Грамадска‑кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта.

Еўрапарламентарыі чакаюць, што ў найбліжэйшы год беларускія ўлады рэфармуюць закон аб СМІ ў адпаведнасці з рэкамендацыямі міжнародных экспертаў; адменяць артыкул 193‑1 Крымінальнага кодэкса; дазволяць рэгістрацыю палітычных партый і арганізацый грамадзянскай супольнасці; створаць спрыяльныя ўмовы для працы НДА і незалежных СМІ.

У дакуменце ўтрымліваецца заклік да беларускіх уладаў перагледзець прысуды, вынесеныя ўдзельнікам «справы чатырнаццаці», у прыватнасці Арцёму Дубскаму, і неадкладна вызваліць з‑пад варты ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенку.

Еўрадэпутаты выказаліся за «неадкладны мараторый» на смяротную кару ў Беларусі. Яны таксама заклікалі Мінск прызнаць Саюз палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс і выконваць правы нацыянальных меншасцей.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць