У пазове, які падала Жанна Беліно, сцвярджаецца, што яна зведала напад лідара папулярнага амерыканскага рок-гурта Стывена Тайлера двойчы ў 1975 годзе, калі ёй было 17 гадоў. Пазоў быў пададзены ў Вярхоўны суд штата Нью-Ёрк, піша Бі-бі-сі.

У дакументах па пазове гаворыцца, што, калі яна працавала мадэллю на Манхэтэне, сябар зладзіў для іх сустрэчу з рок-гуртом пасля паказу мод. У той дзень яна двойчы зазнала сэксуальны гвалт, сцвярджаецца ў пазове.
Першы інцыдэнт адбыўся на прагулцы, калі Тайлер нібыта прымусіў яе зайсці ў тэлефонную будку, груба звяртаўся да яе, дакранаўся — Беліно «супраціўлялася з усіх сіл і спрабавала вызваліцца, але Тайлер утрымліваў яе», сцвярджае мадэль. Удзельнікі групы «глядзелі, смяяліся і не ўмешваліся», гаворыцца ў дакументах.
Другі эпізод адбыўся ўжо ў бары гатэля. Як сцвярджае мадэль, Тайлер прыціснуў яе да сцяны і пачаў імітаваць сэкс.
Паводле яе слоў, яна «супраціўлялася і цягнула яго за валасы». Тайлер паклікаў яе ў свой пакой, але яна змагла вызваліцца і ўцячы, напалоханая і заплаканая.
Па словах Жанны Беліно, яна перажыла «цяжкі і незваротны эмацыйны разлад».
Тайлер абвінавачванні з боку мадэлі і пададзены ў дачыненні да яго пазоў пакуль не каментаваў.
Хоць меркаваныя інцыдэнты адбыліся больш за паўстагоддзя таму, у пазове сцвярджаецца, што Беліно пакутавала і будзе пакутаваць ад моцнага душэўнага і цялеснага болю, цяжкіх і пастаянных эмацыйных разладаў, фізічных праяў эмацыйнага стрэсу, збянтэжанасці, знявагі і псіхалагічных траўмаў».
У дакуменце таксама адзначаецца, што яна «была шпіталізаваная і атрымала лячэнне ў выніку інцыдэнту» і да гэтага часу прымае лекі, «каб справіцца з сэксуальным гвалтам».
Гэта не першае абвінавачванне ў сэксуальным гвалце ў адрас Тайлера. Раней з аналагічнымі абвінавачваннямі выступіла іншая жанчына — Джулія Міслі. Паводле яе слоў, Тайлер быў з ёй у незаконных сэксуальных адносінах, калі яна была яшчэ падлеткам.
У яе пазове гаварылася, што Тайлер выкарыстаў свой статус зоркі шоу-бізнэсу, каб «маніпуляваць, эксплуатаваць і ажыццяўляць сэксуальны гвалт». Ён нават пераканаў бацькоў Міслі дазволіць яму стаць яе законным апекуном, каб ён мог перавезці яе праз мяжу штата і не асцерагацца арышту.
Вакаліст Aerosmith тыя абвінавачванні адхіліў.
У Стывена Тайлера (імя пры нараджэнні Стывен Віктар Таларыка), які нарадзіўся ў 1948 годзе ў штаце Нью-Ёрк, ёсць «беларускія карані». Яго дзед па матчынай лініі Фелікс Чарнышэвіч нарадзіўся ў 1892 годзе ў Клічаве і ў 1924 годзе эміграваў у ЗША, дзе змяніў прозвішча на Бланча. Фелікс — брат пісьменніка польскага паходжання Фларыяна Чарнышэвіча, які нарадзіўся ў 1900 годзе ў маёнтку пад Бабруйскам.
Фларыян Чарнышэвіч — аўтар цікавага рамана «Надбярэзінцы» (1942), у якім апавядаецца пра драматычны лёс жыхароў шляхецкіх засценкаў на землях паміж Бярэзінай і Дняпром у 1911—1920 гадах. У 2017 годзе раман выйшаў па-беларуску.
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары
дык бабці ж ужо як мінімум 65. які клімакс?