Грамадства1414

Знешняя разведка цяпер будзе прадухіляць шкоду з боку «тэрарыстаў і экстрэмістаў» за мяжой

Гаворка пра асобы і арганізацыі, абвешчаныя рэжымам Лукашэнкі «экстрэмісцкімі», паведамляе Reform.by.

Фота: прэс-служба АДКБ

Аляксандр Лукашэнка ўказам № 344 ад 2 лістапада ўнёс змены ва ўказ № 116 ад 25.03.2003 года «Аб пытаннях знешняй разведкі». 4 лістапада дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу адразу пасля апублікавання.

Ва ўказе вылучаная галоўная мэта знешняй разведкі. Гэта «выключэнне раптоўнасці ўзнікнення за межамі Рэспублікі Беларусь пагроз нацыянальнай бяспецы і своечасовае забеспячэнне кіраўніцтва краіны неабходнай інфармацыяй для прыняцця адпаведных рашэнняў».

У пералік асноўных задач знешняй разведкі цяпер дададзена «рэалізацыя папераджальных мер па недапушчэнні шкоды нацыянальным інтарэсам і бяспецы Рэспублікі Беларусь з боку спецыяльных службаў і арганізацый замежных дзяржаў, тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый, арганізаваных злачынных груп і асобных асоб».

Як вядома, у спіс экстрэмісцкіх арганізацый дададзеныя многія сродкі масавай інфармацыі, рэдакцыі якіх былі вымушаныя пакінуць Беларусь пасля 2020 года і цяпер знаходзяцца за мяжой. Таксама ў гэты спіс уключаюць і асобных людзей.

У новай рэдакцыі таксама даецца азначэнне знешняй разведкі. Цяпер гэта «асаблівы від дзейнасці суб’ектаў знешняй разведкі, які прадугледжвае абарону нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь шляхам здабывання і выкарыстання разведвальнай інфармацыі, а таксама аказання садзеяння дзяржаўным органам і арганізацыям у рэалізацыі мер у галіне палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь».

Раней у вызначэнні была прапісаная «абарона жыццёва важных інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы».

Разведвальныя службы органаў дзяржаўнай бяспекі цяпер будуць весці разведку ва ўсіх сферах нацыянальнай бяспекі. Раней гэтыя сферы былі канкрэтызаваныя.

Разведвальныя службы Узброеных сіл будуць весці разведку ў вайсковай сферы, якая ўключае разведку ў вайскова-палітычнай, вайскова-стратэгічнай, вайскова-тэхнічнай, інфармацыйнай, вайскова-эканамічнай, вайскова-экалагічнай, вайскова-біялагічнай сферах. У новай рэдакцыі дададзеныя вайскова-стратэгічная, інфармацыйная і вайскова-біялагічная сферы.

Органы памежнай службы будуць займацца разведкай у сферы правядзення дзяржаўнай памежнай палітыкі ў інтарэсах аховы мяжы і гарантавання памежнай бяспекі.

Разведвальныя службы атрымліваюць паўнамоцтвы на «стварэнне легендарных арганізацый або іх падраздзяленняў, аператыўных улікаў, даведачных, інфармацыйных сістэм і электронных інфармацыйных рэсурсаў, неабходных для функцыянавання разведвальных службаў». Раней яны маглі толькі ўносіць прапановы «аб стварэнні арганізацый або іх падраздзяленняў, неабходных для функцыянавання разведвальных службаў».

Каментары14

  • Не получиться
    04.11.2023
    Смешно, русский хамас, руками беларусов, решил добить остатки беларуского ???
    Не получиться, Беларусы Живут и Жыве Беларусь !!!
  • Аляксандр з Менску
    04.11.2023
    Інтарэсам лукі і хунты і пуціна, памылка ў заяве.
  • Павел студент 1 курса ФМО БГУ
    04.11.2023
    [Рэд. выдалена]
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў3

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў «Ліла і Сціч» — на дзіва кранальны фільм, які выбіўся ў топ па зборах у пракаце

Верхні горад і Ракаўскае прадмесце чакае вялікае пераўтварэнне. Што зменіцца?3

Актывісты Greenpeace у Парыжы скралі з музея васковую фігуру Макрона і прынеслі яе да пасольства Расіі1

Украіна пачала вытворчасць дронаў-перахопнікаў для змагання з шахедамі1

Дональд Туск звернецца да Сейма з просьбай пра вотум даверу для ўрада

Зянон Пазняк адправіў сардэчныя віншаванні Каралю Наўроцкаму56

Уладзімір Цэслер па-мастацку адрэагаваў на бульбяны дэфіцыт у Беларусі

У Белым доме пракаментавалі ўкраінскую спецаперацыю «Павуцінне»11

Зяленскі назваў расіян «ідыётамі» за прапанову прыпыніць агонь на 2-3 дні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў3

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць