Грамадства22

У Добрушы пачынаецца суд над дэлегатам УНС, дэпутатам і «кіраўніком года»

У судзе Добрушскага раёна 8 лістапада пачынаецца крымінальны працэс над групай абвінавачаных па карупцыйных артыкулах: «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі», «Службовы падлог», «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў», а таксама «Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі». Па версіі следства, злачынцамі аказаліся заслужаныя асобы, якім прысвойвалі ганаровыя званні ў той час, калі яны займаліся карупцыяй, піша «Флагшток».

Фрагмент раскладу суда Добрушскага раёна

Як раней паведамляў «Флагшток», адным з фігурантаў гэтай справы стаў экс-начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Добрушскага райвыканкама Яўген Ігнаценка. Судовы расклад паказаў маштаб крымінальнай справы: пад суд трапіла амаль уся сельгасэліта раёна.

Разам з Ігнаценкам перад судом паўсталі кіраўнікі мясцовых гаспадарак. У прыватнасці, гэта Руслан Сакалоў, які ў 2019 годзе на пасадзе дырэктара сельгаспрадпрыемства «Церахоўка-Агра» быў названы пераможцам у намінацыі «Кіраўнік года».

Руслан Сакалоў. Скрыншот відэа АНТ

У ліку абвінавачаных — і іншыя кіраўнікі гаспадарак. Ёсць сярод іх і дзейныя дэпутаты мясцовых саветаў, а акрамя таго — дэлегат на «Усебеларускі народны сход» ад Добрушскага раёна. Гэта дырэктар ААТ «Калінінскі» Віктар Байдаў.

«Працуе выключна прадукцыйна і эфектыўна, невялікімі выдаткамі працы дасягае значных вынікаў. Адрозніваецца дысцыплінаванасцю, выканаўчасцю, прынцыповасцю, патрабавальны да сябе і падначаленых. Валодае добрымі арганізатарскімі здольнасцямі», — такую характарыстыку яму давалі ў 2020 годзе.

Віктар Байдаў. Фота: «Добрушскі край»

Таксама сярод фігурантаў справы — кіраўніца сельгаспрадпрыемства «Жгунскае» Наталля Сцяпанава, дырэктарка ААТ «Чырвоная Буда» Ірына Бяздольная і іншыя абвінавачаныя.

Ірына Бяздольная. Скрыншот відэа СТБ

Па версіі следства, аграрыі займаліся прыпіскамі з мэтай прадэманстраваць высокія паказчыкі вытворчасці і рэалізацыі малака. У выніку рэальныя аб'ёмы вытворчасці малака ў Добрушскім раёне былі завышаныя на 5 тыс. тон.

Фігурантам прыпісваюць злачынную дзейнасць у перыяд за 2019-2022 гады — якраз у той час, калі некаторым цяпер абвінавачаным давалі ганаровыя званні, станоўчыя характарыстыкі, адпраўлялі на УНС.

«Экс-кіраўнікам прад'яўлена абвінавачванне ў даванні і выкананні незаконных указанняў на афармленне фіктыўнай дакументацыі, якая ўплывае на высокія паказчыкі па вытворчасці і рэалізацыі малака. Работнікі сельгаспрадпрыемстваў бясспрэчна выконвалі незаконныя ўказанні вышэйзгаданага прадстаўніка органа ўлады», — гаварылася ў паведамленні Следчага камітэта.

Што тычыцца былога намесніка старшыні райвыканкама, то ў яго «зоне інтарэсаў знаходзіліся аўтамабільнае паліва, будаўнічыя матэрыялы — шыфер, сценавыя блокі, якія належаць гаспадаркам»:

«Гэтыя матэрыялы былі выкарыстаныя пры будаўніцтве лазні для яго патрэб. Дарэчы, паслугі рабочых па яе будаўніцтве аплачаныя таксама за кошт сродкаў аднаго з сельгаспрадпрыемстваў. Выкрадаліся і іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, якія належаць юрыдычным асобам. Напрыклад, намеснік старшыні райвыканкама сістэматычна ладзіў банкеты, для якіх сумесна з дырэктарам адной з гаспадарак рэгулярна выкрадаў прадукцыю ўласнай вытворчасці сельгаспрадпрыемства», — удакладнялі ў СК.

Паводле інфармацыі ведамства, падчас следства абвінавачаныя пакрылі амаль 100 тыс. рублёў шкоды. На адрас сельгаспрадпрыемстваў Гомельскай вобласці, мясцовых органаў улады і кіравання, органаў статыстыкі і службаў, якія адказваюць за ветэрынарны нагляд, было ўнесена 17 прадстаўленняў. Па выніках іх разгляду да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці прыцягнута 49 службовых асоб і іншых работнікаў.

Каментары2

  • СК
    08.11.2023
    Крэпкія хазяйствянікі в "деле".
  • даведка
    08.11.2023
    Пять тысяч тонн сырого молока, приписанного и существующего только на бумаге  — это миллион долларов.

Цяпер чытаюць

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай4

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Усе навіны →
Усе навіны

«Упершыню давялося такое бачыць, а раніцай было страшна выходзіць на двор». Як ураган у Калодзішчах перамяшаў цяпліцы і дахі3

За прагляд кватэры ў гэтым доме ў Мінску бяруць 7000 рублёў6

Бацькі спрачаліся каму карміць дачку, што прывяло да яе гібелі1

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні23

Больш за 600 дамоў у Калодзішчах засталіся без святла

У Баранавічах уначы выпала 37 мм ападкаў, у Мінску — 30 мм

Жыхар Вільні сцвяржае, што зняў панядзелкавы дрон на паўночным захадзе сталіцы1

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай4

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць