Вызначыліся, што зробяць на месцы мінскага аўтавакзала «Усходні»
На месцы колішняга аўтавакзала «Усходні» ў Мінску размесціцца дзіцячы тэхнічны цэнтр, паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў на сустрэчы з членамі моладзевых радаў пры адміністрацыях раёнаў Мінска.

Фота: Яндэкс Карты
«Дзіцячы тэхнічны цэнтр, які ў год змогуць наведваць да 8 тыс. чалавек, будзе створаны ўжо ў наступным годзе. Тут будуць прадстаўлены такія напрамкі, як авія– і суднамадэляванне, робататэхніка і інш.», — заявіў Кухараў.
Паводле яго слоў, гэтую прапанову ўжо падтрымаў Лукашэнка.
Абслугоўваць пасажыраў на аўтавакзале «Усходні» перасталі ў 2016 годзе. У 2020-м ён на некаторы час аднавіў працу, аднак праз два гады яго сталі выкарыстоўваць у асноўным толькі для міжрэйсавага адстою аўтобусаў.
Каментары
ПыСы: Між тым, у Серабранцы няма ніводнага музея і тэатра. З культурных устаноў - кінатэатр ды начнік у 'Палессі'. Але ж цэнтр распрацоўкі баявых робатаў патрэбны, ага.