Свет1010

Гамафобны трэш у Расіі: старонку гурта «Тату» прыкрылі, а папулярнаму мульціку паставілі маркіроўку «ад 18 гадоў»

У Расіі з новым уздымам разварочваецца кампанія супраць ЛГБТ. Выглядае гэта ўжо зусім дзіўна.

Дзіцячаму мульціку «Мой маленькі поні» ў «Кінапошуку» паставілі рэйтынг «18+». Гледачы мяркуюць, што зроблена гэта праз блакітнага поні Вясёлку Дэш.

Пазнака «18+» на мульціку зʼявілася пасля прыняцця законаў аб ЛГБТ-прапагандзе і прызнання ў Расіі «міжнароднай супольнасці ЛГБТ» экстрэмісцкай арганізацыяй.

А ў афіцыйнай суполцы групы t. A. T. u. «Вконтакте» закрылі сцяну, а таксама заблакавалі доступ да фота і відэа.

Але яшчэ год таму пасля прыняцця закона аб забароне «ЛГБТ-прапаганды» адміністратары суполкі выдалілі ўсе фатаграфіі з пацалункамі салістак групы Юліі Волкавай і Алены Кацінай.

30 лістапада Вярхоўны суд Расіі аб'явіў «рух ЛГБТ» экстрэмісцкай арганізацыяй паводле пазову Мінюста і забараніў дзейнасць «руху» на тэрыторыі краіны. Рашэнне набыло сілу неадкладна.

Каментары10

  • Так
    04.12.2023
    Загаловак быццам бы нешта сапраўды страшнае, а тут такое. Тым не менш чым не нагода, каб некаторыя НДА выдзялілі чарговыя грошы на "змаганне з гамафобным трэшам" у постсавецкай прасторы пакуль ідзе чарговая вайна і рэпрэсіі.
  • re
    04.12.2023
    Ну дык у Гiтлера таксама так было.
  • Ерома
    04.12.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае6

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася5

Лукашэнка ляціць у Маскву5

Рэчыва, якім забілі Навальнага, сінтэзаваў цэнтр «Сігнал». Ён жа ўдзельнічаў у атручэнні палітыка ў 2020 годзе2

Партрэты ваенных злачынцаў «СВА» выставілі ў Брэсце24

Першы беларускі маркетплэйс стаў выкарыстоўваць новы графічны знак беларускага рубля6

Штучны інтэлект Claude абваліў акцыі IBM6

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg8

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае6

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць