Грамадства2222

Марзалюка спісваюць ва ўтыль? «Белая Русь» выставіла яму канкурэнта на парламенцкія выбары

Гісторык Ігар Марзалюк балатуецца ў Палату прадстаўнікоў трэці раз запар. Але на гэты раз патрапіць у парламент яму будзе нашмат цяжэй, чым у папярэдніх выпадках.

Ігар Марзалюк засядаў у Палаце прадстаўнікоў з 2016 года, а перад тым быў членам Савета рэспублікі (2012-2016)

Марзалюк традыцыйна зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу па Магілёўска-Ленінскай акрузе №84, але праўладная партыя «Белая Русь» вылучыла па ёй іншага кандыдата.

Канкурэнт Марзалюка — таксама навуковец. Дзмітрый Рагаўцоў працуе прарэктарам па выхаваўчай працы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Рагаўцоў — кандыдат палітычных навук. У 2000-я нават выдаў брашуру «Дзейнасць апазіцыйных моладзевых арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь».

Дзмітрый Рагаўцоў

Хто пераможа на парламенцкіх выбарах па гэтай акрузе? Наіўна лічыць, што ў беларускіх рэаліях нешта вызначаць выбарцы. Рашэнне ўжо прынятае, і яно, найхутчэй, не на карысць Марзалюка.

Напрыклад, у 2016 годзе паспрабаваў працягнуць свае парламенцкія паўнамоцтвы дэпутат Мікалай Калтуноў. Пры гэтым ён не атрымаў падтрымкі ад уладаў, якія выставілі па той жа акрузе весляра-чэмпіёна Аляксандра Багдановіча. У выніку Калтунову налічылі толькі 12% галасоў.

Каментары22

  • Сымон
    24.12.2023
    Лукашысты і навукоўцы - тэрміны неспалучальныя. Лепшы прыклад - гэта Гусакоў, які імаверна захапляецца кар'ерным лёсам Лысенкі. Галоўнае - няспынна гаворыць "товарищ Сталин - вы большой учёный"
  • Ганьба
    24.12.2023
    Дарагая рэдакцыя знайшла новую-старую забаўку - выбары-дурыбары.
  • Gorliwy Litwin
    24.12.2023
    якая гарна йграшка! гы гы гы гы гы гы :-) паглядзім як гэта адаб'ецца на яго ютуб канале

    а можа, гэта частка доўгатэрміновай стратэгіі па яго кансервацыі да часоў адлігі. Вынырне ў ёй з апазіцыйнай рэпутацыяй - бачыце, яго ўжо пераследуюць! і тады патрыятычна-дэмакратычныя чэкісты прасунуць яго як геніальнага інтэгратара красаўцаў і сьвядомых.


Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў12

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску ФОТАФАКТ10

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю9

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»11

Беларуса дэпартуюць з Тайваня за незаконны збор міласціны1

З новага года павялічыцца мінімальны заробак4

У наступную нядзелю ў Вільні правядуць квэст «Нашаніўскія легенды»1

У Мінску назіралі прыгожы захад сонца ФОТЫ5

«Вядучы дрэнна выказваецца пра краіну». У Гродне праз данос закрыўся папулярны квіз6

Кавярня «Маркс», з якой выгналі мастачку, выбачылася. Цяпер абаронцы кафэ пакрыўдзіліся і заклікаюць да яго кэнсэлінгу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў12

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць