Грамадства9191

Вадзім Пракоп'еў перабраўся ў ЗША

«Бяру ў арэнду машыну і еду да статуі Свабоды запісваць зварот да беларускага народа», — перадае з Вашынгтона па відэасувязі Вадзім Пракоп'еў, якому «Наша Ніва» пазваніла пацікавіцца, ці сапраўды ён з'ехаў жыць у Амерыку. Паміж развагамі пра тое, як цяжка будзе вытрымаць эстэтыку і трапіць кадрам у нерв (калі здымаць зблізу, за спінай будзе толькі пастамент; а жыццесцвярджальны ракурс на Лібертас адкрываецца толькі з вострава, які ігнаруецца грамадскім водным транспартам — браць у арэнду яшчэ і лодку?!), Пракоп'еў расказвае нам пра ветры, якія выдзьмулі яго з варшаўскага лофта, пранеслі над Атлантыкай і прызямлілі ў аскетычнай вашынгтонскай студыі, у якой з натхняльнага — толькі від на Капітолій. 

Унутры пустых белых сценаў, чыю геаметрыю парушаюць толькі прыцягнутыя з распродажаў танканогі стол і двухспальны ложак, апранены ў строгі чорны гарнітур Пракоп'еў глядзіцца памаладзелым — усё ж штурмаваць ЗША звычайна едзе народ, які пабачыў меней, юны, жоўтароты. 

Вадзім Пракоп'еў. Скрыншот відэа TOK_talk / YouTube

А Пракоп'еў свае tickets to D.C. без зваротнага квітка купіў у 52 гады — гэта амаль столькі ж, дарэчы, колькі год турмы (50) яму выпісала беларускае правасуддзе, ад якога Пракоп'ева цяпер аддзяляе 7 тысяч кіламетраў. 

«У мяне ёсць тры задачы: бізнэс, валанцёрства ў Каардынацыйнай радзе — кажу «валанцёрства», каб народ не падумаў, што гэта дэпутацкі распіл грантаў, — і вучоба», — тлумачыць Пракоп'еў мэты свайго знаходжання ў Амерыцы. 

Пра бізнэс Пракоп'еў просіць шмат не пісаць. Але любы чалавек, які мае разуменне пра папярэднюю дзейнасць Вадзіма, зможа ўявіць, памыліўшыся толькі ў стылістычных дэталях, выгляд бліскучай вывескі пасярод вашынгтонскага авеню, якая пульсуе ў фантазіях былога мінскага рэстаратара.

З гэтым усё ясна, але навошта яму выбары ў Каардынацыйную раду? 

«Як мінімум дэбаты там стануць весялейшымі», — кажа Вадзім, які мае ўсе шансы ўзмацніць кволае парламенцкае прадстаўніцтва КР у ЗША.

Пра вучобу Пракоп'еў гаворыць з гонарам. Штурмаваць іншыя кантыненты і вышыні пазнання, размяняўшы палову сотні, аднолькава складана і пачэсна.

Вадзім стаў дыстанцыйным слухачом палітычнага курсу ў Hillsdale College — цікавіцца традыцыямі амерыканскага дзяржаўнага кіравання і дыпламатыі. Курсы разлічаны на паўгода і, як кажа студэнт, абсалютна бясплатныя.

Вяртацца ў Еўропу Пракоп'еў бліжэйшыя паўгода не збіраецца.

Каментары91

  • Пракофа ці пра гарбату?
    26.12.2023
    Вот міне інцярэсна, ента на чаявыя так можна лётаць?
  • Усе чакаю нейкі сігнал
    26.12.2023
    Прашчайце, а так усё прыгожа пачыналася
  • Эюя
    26.12.2023
    Вось гэта панегерык выдала Наша Ніва. Адзін алей, Пракоп’ева тут хоць да раны прыкладай. Даўно такога не чытаў. Лепей бы спыталі, навошта Пракоп’еў так старана і метадычна баронтць расійскую мову, жадаючы пакінуць яе дзяржаўнай (а значыць пакінуць расійскі уплыў на Беларусь) і чаму ён да гэтага часу не вывучыў нацыянальную. Ах ну да, гэта ня важна… баблішка і маскоўскі стайл перамогуць дыктатуру… а вашую мову і змаганне пакіньце Каліноўцам, па Пракоп’еву “ва Украіне яму ўжо няма чаго рабіць”.

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Бабруйска ў прыватнай перапісцы з былой жонкай абразіў яе. Яго аштрафавалі4

Кіроўца трапіў у ДТЗ на хуткасці 3 км/г. У яго забралі правы на паўгода і аштрафавалі на 10 базавых3

У Польшчы расце колькасць адмоў беларусам у выдачы праязнога дакумента. У чым прычына?7

У Мінску прадаюць кватэру былога піяніста «Песняроў». Інтэр'еры ўражваюць ФОТЫ5

Дачка беларускай баскетбалісткі трапіла на кулінарнае шоу ў Італіі

У Маскве загінулі двое паліцэйскіх: невядомы кінуў выбухоўку ў іх машыну1

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі13

Наёмніка што быў ва ўкраінскім палоне, вярнулі ў Расію, а затым асудзілі ў Беларусі не менш чым на 10 гадоў8

Эканоміка ЗША дэманструе самы высокі рост за апошнія два гады11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць